Г. Ф. Юрчанка
АДДЗЕЯСЛОЎНЫЯ І ГУКАПЕРАЙМАЛЬНЫЯ ВЫКЛІЧНІКІ З АДНОЙ ВЁСКІ
Пададзены ніжэй матэрыял запісаны ў наш час, у 50—70-х гадах, у в. Кудрычы на Мсціслаўшчыне. Выклічнікі размешчаны ў алфавітным парадку. Тлумачыцца кожнае слова. Калі адназначныя словы стаяць побач, яны, пачынаючы з другога, падаюцца з паметай «тое ж». Адсылкі ў іншыя месцы даюцца з паметай «гл.» («глядзіце»). Паколькі не існуе адзінага погляду на словы тыпу гоп, прыг, плёсь, топ, назву аддзеяслоўныя выклічнікі лічым умоўнай.
АЙК. Выражэнне болю. Ляжы ўжо ціха сы сваімі айк, пріпадзі к поду хрісткамі і пыляхчэіць.
АЙТ. Выражэнне адмаўлення, радзей згоды. Айт, нечыга мне там дзелыць, ні пайду я. Айт, што прінёс, то й ладна.
АМ жарт. Пабуджэнне дзіця да яды. Ам і зьеў. Ам і німа. Січас я зьдзелыю ам.
АМАЧКІ (амычкі). Тое ж. Ну-ка, ну, амычкі. Дам, дам амычкі.
АМКІ. Тое ж. А я січас амкі, Томычкі ня будзіць.
АМЫ. Тое ж. А я сам амы і малінькыму дам.
АУ. Вокліч, якім пераклікаюцца, каб не страціць адзін аднаго. Мы доўга крічалі ім ау, пакуля пыціряліся.
АЎ. Пра мяўканне. Ныхліпталыся мылыка і йдзі мышэй лавіць, а то дам аў.
БАБАХ (быбах). Пра выстрал. Быбах — раз, быбах — другей, а вуткі і пыляцелі, хвасты пыкызалі. Пра падзенне. Быбах сы йгрушы ўмесьці с сукым.
БАБЭХ. Пра цяжкае падзенне. Бабэх на роўным месьці і ляжыць.
БАДЗЮЛЬ. Пра калупанне вострым прадметам, усоўванне яго з цяжкасцю. Папробывыў лупаткыю, бадзюль, а ня лезіць. Бадзюль, бадзюль ножыкым, а скарінка зыпіклася, хут тыпаром сякі.
84 👁