Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
БАК. Пра кароткае адрывістае бляянне. Нешта мыр~ кытала аўца бак, бак. БАМ. Пра кароткі, адрывісты металічны гук. Адзін раз бам нешта, а большы ня чуць. БАУ. 1. Пра звон. Баў, бау — во яго й званеньня ўсё. 2. Пра кароткае, злоснае мычание быка. Пірід вайною дужа страшный бык быу, як ідзець цірізь дзяреўню, naчуіш яго баў — уцікай біс палкі. БАУТУНЬ. 1. Пра пялёсканне. Баўтунь сыўрыдку, іна плёсь на грудзі..2. Пра неабдуманае выказванне. Сьпірва баўтунь як сыбака із-зы вугла, a посьлі падумыіць. БАХ. Пра падзенне, удар, нечаканае рашэнне. Цягнуў, цягнуў, а ношка бах у пыль. Бах яго ззаду. Бах niряд ёю ны калені. То гатовіўся, шурудзіўся, а тут бах — ні пайду, нешта як атрезыла. БАЦ. Пра ўдар, падзенне. Бац мокрыю рукою яго. Бац пысярёд хаты i ляжыць.. БЛЁМ. Пра адрывісты металічны гук. Нечым жалезным блём, блём, доўга ляпылі ны аборку. БЛЮЬ. Пра з'яўленне кароткага святла., Лі гумна нешта блісь, блісь,. мне ажно кропна стала. БЛОМ. Пра няўмелае званённе. Бувала, тэй залезіць нЫ званіцу i дывай блом, блом — ня ўмеў. БЛОМК. Г л. блём. Нічога б ня ўвідзілі, а чуім зы банію: бломк, дык мы туды. БЛУМ. Гл. блём. Нейкім жылізяччым блум, блум, доўга ляпылі. БЛЯМ. Пра звон, бразгат. Троху звонюць: блям, блям. Як пычануць блям, блям, доўга блямкыюць. БОМ. Пра грукат. Стук-стук-стук. Бом-бом-бом. — Хто там едзіць? — Чорт з гарбом. БОУ. Г л. бау 2. Ого, як ідзець здаровый бык пы дзяреўні:боў,боў,ухадзізд(грогі. БОУК. Пра імгненнае пагружэнне ў ваду. Нырнуў, боўк i ня відна. БОУЦЬ. 1. Тое ж. Боўць i пашоу як тапор на дно. 2. Пра неабдуманае выказванне. Hi падумыўшы боўць, а ўсё ў рёгыт. БРАЗЬ (брязь). 1. Пра рэзкаё падзенне. Ну круюшок прілягиу латку, іна брязь i разьбілысь. Брязь i ляжыць пад вербыю: зымаріўся. 2, Гл. боўць 2. У яго часта так буваіць: брязь ізыком, а тады думыіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баўтўнь, зяўленне, прілягйў
5 👁
 ◀  / 289  ▶