на паперы пры абмеры плыта (адпавядае 10 м3). Пасля абмеру плыта тачкоўкі пяраводзяць у цифры.
ТАБА'ЧНЫСУК. Першы ад зямлі сухі сук на лісцёвых дрэвах.
ТРАПТАВА'ЦЬ незак, Рабідь траптоўку. Да абеду траптавалі, а пасля выпускалі забому, бо гналі плиты.
ТРАПТО'УКА ж. Змацоўка двух, чатырох або шасці калачоў разам. Пасля гэтай траптоўкі спіш як пшаніцу прадаўшы.
ТЫ'МБРЫ звыч. мн. Тое, што i фляксоны.
ФЛЯКСО'НЫ звыч. мн. Дубовыя бярвенні рознай даўжыні i таўшчыні, якія ідуць на пабудову мастоў.
ХАМУ'Т м. Пятля; зробленая з вітак, у якую заганяюць клін. Толькі пры парным вязанні робіцца хамут, які захватвая два палена i ўякі заганяюцъ гнэбяль.
ЧЫКІРАВА'ЦЬ незак. Звязваць палены i грузіць на лесавоз, трактар. ЧыкІруюць заўсёды палена доўгія, якія саньмі цяжка вывясьці на рум..
ШАРО'Ш м, Toe, штоў i моль. Пайду цягаць таплякі,. што засталісь, як ішоў шарош.
ШАРЬІТА ж. Тормаз у галаве i ў хвасце плыта. Шарыгу закідаць трэба ўмець, а то ты так закіняш, што ў берах плит угоніш.
ШВАРАВА'ЦЬ незак. Звязваць канцы лаўкі напроста i накрыж, каб лаўкі не зайшлі адна за адну. Швараваць плыт трэба ўмела, а то на першим павароця лаўка за лаўку зайдзя.
ШВАРО'УКА ж. Змацоўванне канцоў лавак напроста i накрыж для паваротаў. Як ня будзя швароўкі патрэбнай, то с плитам засядзяш у нартах.
ШВА'РЫ мн. Тое, чым прывязваюць Лаўку да лаўкі ў ьлыце (дрот, гардзялі). Швары гнілыя былі, то І нарвало бурай лаўкі.
ШВЭ'ЛГ мн. Чэсаны хваёвы лес, распілаваны на шпалы. .
ШЛАГАВА'ЦЬ незак. Змацоўваць плыт тросамі. Перат тым, як гнаць плыт, яго шлагуюць увесь.
ШЛАГО'УКА ж. Змацоўванне плыта тросамі. Трэба праверыць шлагоўку, а то падымяцца бура І весь плыт разьляціцца па налету
Дадатковыя словы
табачны, траптаваць, траптоука, тымбры, чыкіраваць, швароука, швэлг, шлагаваць, шлагоука
23 👁