А. К. Усціновіч ЛЕКСІКА ПЛЫТАГОНАЎ ПРЫНЯМОННЯ Сплаў лесу ў Прынямонні здаўна быў тым заняткам, які разам з земляробствам адыгрываў значную ролю ў жыцці мясцовага насельніцтва. Займаліся сплавам лесу ў мінулым пераважна малазямельныя сяляне, а часам i гаспадары або члены іх сямей, вольныя ад тэрміновай работы па гаспадарцы. Сплаўшчыкі (плытагоны) займаліся лесам цэлы год. Зімой рабочыя секлі віткі, круцілі іх, валілі лес, ачышчалі дрэвы ад сукоў, раскрыжоўвалі (распілоўвалі на часткі патрэбнай даўжынд), a затым вывозілі на рум, чарам цягнулі цэлымі хлыстамі, не pacкрыжоўваючы. Зараз часцей чыкіруюць лес, г. зн. грузяць i вывозяць трактаримі на рум. Спецыфіка працы плытагонаў уплывала, зразумела, ўна іх мову. Шмат цікавага i своеасаблівага назіраецца І ў прафесійнай тэрміналексіцы i фразеалогіі. У гэтви падборцы пададзены некаторыя спецыяльныя словы i выразы прынямонскіх плытагонаў, запісаныя ад бацькі, Бакуновіча Канстанціна Ільіча, жыхара вёскі Купіск Навагрудскага раёна, які больш чым. 40 год да 1968 г. вязаў i ганяў плыты йа Нёмане i яго прытоках. АКАРАўЬ незак. Знімаць кару з хваёвых дрэў стругам, скобляй. На румя акаралі дрэвы, сушылі, a потым вязалі на вадзе. АПАЧЫ'НА ж. Вялікае вясло, якое служыць рулём на плыце, будучы ўстаноўленым на першай лаўцы (гл.) яго. Як гоніш плыт ды пападзеш у буру, то аш крывавыя мазалі на руках ат апичыны. , АПЛАУЛЯ'ЦЬ незак. Змацоўваць некалькі калачоў (гл.) у плыце доўгімі жэрдкамі. Як будзяш аплаўляць каланы, то іх трэба лажыць упоперак dct жэрткі. БАЛА'НС m. Я л о вы лес, які ід зе на паперу, Грузілі мятровы i двухмятровы баланс на машины. БАРБА'РА ж. Вяроўка, канат з гардзялёў або дроту з завостранай палкай на канцы для тармаження плыта
Дадатковыя словы
акара^ь, апачына, апйчыны, аплауляць, барбара, гэтвй, трактарймі
10 👁