КАСТРА' ж. Кастрыца. Даўнеŭ ільляную кастру на столь сыпалі, каб у хаці цяплей было. КАСТРЫ'ВЫ прым. 1. 3 кастрой. Кастрывая палатно. 2. 3 асцём, з мякінай (пра хлеб). Даўней кастрывы хлеб елі. КАШАЛА' ж. Вялікая кашолка. Цэлую кашалу бульбы накапаў. КД'ТА ж. Сноп бобу. 3 гэтага кусочка пітнаццаць кіт бобу нажала. КЛЕ'ВІР м. Канюшына. КЛІВЯРЬГШЧА н. Поле, з якога ўоралі канюшыну. КЛУБНІ'К м. Клубніка. КРУГЛО'ВІНА ж. Круглы ўчастак, які вылучаеццр чым-н. сярод усяго масіва. Выкасіў кругловіну. КРУЖАВА'ЦЬ незак., СКРУЖАВА'ЦЬ зак. Ачышчаць ад калосся, падсяваючы ў рэшаце. Скружаваць ячмень., КРУК м. Прылада для скапвання гною з воза ў выглядзе двух металічных загнутых зубоў, насаджаных на ручку. КРУ'ТКА ж. Перыяд работы на ручной малатарні паміж двума перапынкамі. Атмалаціў дзве круткі. КУЗЛА'К м. Пасма, шматок (сена, кудзелі, травы). КУЖА ж. Род драўлянага малатка на доўгай ручцы, якім б'юць глыжы, збіваюць печы. КУ'ПАўж. Сухі здробнены торф. Нанасіла пат сьцяну купы i пасеіла расаду. КУРГА'Н. м. Купіна. Ня пожня, адны курганы. КУРГА'НЬНЯ к. зборн. Курганы. Па курганьні гэтам чуць ногі ні паламаў. ЛАБАЗА' ж. Балотнае асакаватае сена; сянчына. ЛАПА'ЦЩЬ незак., ПЕРАЛАПА'ЦЩЬ зак. Перамешвадь лапатай для прасушвання. Лапаціць жыта на таку. ЛАТО'КА а/с. Упадзіна, лагчына, нізіна. У латоцы жыта вымакла. ЛЕ'ШКА ж. Невялікая, вузенькая ляха. Пасадзіла лешку цыбулі. ЛЕ'ТКА ж. Летняя пшаніда. ЛІСЬЦІНА' ж. Ліст, лісьцінка. ЛІСЬЦІ'НКА ж. Адзін ліст дрэва ці травяной расліны
Дадатковыя словы
аіс, бюць, кдта, клевір, кругловіна, крутка, ку'па^ж, кузлак, купаўж, курганьня, лапацщь, латока, летка, лешка, пералапацщь, ўбралі
0 👁