Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
мяккіх перад іншымі галоснымі (сьвукор, чытьвортый), адсутнасць падаўжэння зычных у слове зоджэ, наяўнасць сцяжэння зычных у слове росдха i інш. 3 рэгіянальных марфалагічных асаблівасцей гаворкі можна адзначыць наяўнасць павелічальна-зневажальных форм назоўнікаў на -зно (бабзно ад баба, дывзно ад дгвка), а таксама форм дзеясловаў 3-й асобы мн. ліку на -ать (сучать, полошчать). 3 устойлівых словазлучэнняў відзібарскай гаворкі зафіксаваны наступныя: бочкою качатыса 'высока ўздымацца (пра хвалі)'; бы мдкрэе льто 'без істотных змен' (Моё платте, г. зн. бялізна вісыть бы мокрэе літо, в'янэ, i ны мокрэ, i ны сдхнэ; Ева бы мокрэ літо, i ны хвора, i ны здорова); волдва сыла 'буйнае чорнае зерне ў коласе жыта'; впустыты жырлд ўджаліць'; всады, божэ, пчолы 'выражэнне ш&з%кі за частаванне ў час падбору мёду'; выхровитэ дэрыво 'дрэва, вывернутае «ліхім» ветрам, г. зн. ветрам, у які «ўвасобілася» «нячыстая сіла» (Выхроватэ дэрыво, выхор вывырнув, злый дух, на постройкы ны можна); дуба займатыса 'станавіцца на заднія ногі'; накынуты крыксы чараваннем прывесці дзіця да нястрымнага плачу'; однэ слово 'два ці больш слоў тоесных па значэнню' (Гэто однэ слово, шо драбына, шо страмына)\ пойты ровчаком хутка, імкліва пацячы' (Ровчаком вода пошла)\ пойты шпунтом 'пацячы модным отруменем'; пырыбыты бока 'няякасна выткаць, калі адзін бок палатка забіваецца мацней'; рувно з рубамы 'поўна, да краёў (пра напоўненую пасудзіну)'. Лексічны матэрыял, які прыводзіцца ў артыкуле, запісаны ў 1975 г. у час экспедыцыі па збіранню матэрыялаў для Лексічнага атласа беларускай мовы. Для публікацыі выбрана рэгіянальная лексіка. Яна ўмоўна падзелена на дзве трупы. Да першай аднесены словы, якія па структуры i значэнню адпавядаюць ужо прыведзеным у нашых публікацыях словам з гаворкі в. Сіманавічы Драгічынскага раёна 2, блізкай да відзібарскай. Гэтыя словы адзначаюцца ніжэй; у дужках прыводзяцца тыя адпаведнікі сіманавіцкай гаворкі, якія адрозніваюцца ад відзібарскіх фанетычнымі, марфанематычнымі ці словаўтва'ральнымі асаблівасцямі: блявускаты, бляшыты, болотя2 Лексика Полесья. M., 1968, стар. 20—78; 3 народнага слоўніка. Мінск, 1975, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ббжэ, блявўскаты, выхровйтэ, вянэ, дўба, збджэ, мбкрэ, полбшчать, рўбамы, рўвно, словаўтваральнымі, сьвўкор, сўчать
12 👁
 ◀  / 289  ▶