Ф. Д. Клімчук 3 ЛЕКСІКІ ГАВОРКІ ВЁСКІ ВІДЗІБАР СТОЛІНСКАГА РАЁНА Вёска Відзібар (мясц. Выдыбор) знаходзіцца ў 15 км на паўночны захад ад г. Століна i ад p. Гарыні. Упершыню ў пісьмовых помніках яна ўпамінаецца ў 1505 г. Гаворка в. Відзібар адносіцца да паўночна-ўсходніх загародскіх. Аднак некаторыя асаблівасці аб'ядноўваюць яе з сярэднезагародскімі гаворкамі: заднеязычный перад галоснымі пярэдняга раду цвёрдыя (гуркы, мухы, ддвгэ, кордткэ); адзначаны выпадкі ўжывання мяккага ц (струпці, скопці коло скопця, станція, коцюба) i інш. Відзібарскай гаворцы ўласцівы таксама некаторыя лакальныя асаблівасці: паяўленне пачатковага i перад збегам зычных у пачатку слова: ізмулыв, ізгсіняе, ізвытьі, ізлякаты, ізл&маный, ірвота, іспускаты (гэтыя словы ўжываюцца i без /); вымаўленне а на месцы ы ў канчатках назоўнікаў мн. л. у словах двэра, двэрца, моглыца, еінца, хутора a ў канчатках назваў населеных пунктаў на -чыУ-цы: Барановыча, Маньковыча, Тырвовыча, Бухлыча, Выкоровыча, Усобовыча, Кудровыча, Калавуроеыча, Kaчановыча, Місятыча, Лымышэвыча, В'юныщча, Тырыбышча, Бырэзца, Гулца (афіцыйна Гольцы). Некаторыя асаблівасці відзібарскай гаворкі сустракаюцца толькі ў асобных словах: вымаўленне а на месцы ненаціскнога о (мокрадэча, габруч абруч', гарылка, маркач смаркач'), о на месцы ненаціскнога а (чостоеаты, компота), а на месцы ненаціскнога е (траскы 'трэскГ, садыба сядзіба'), ьі на месцы ненаціскнога о (дыйныца даёнка', сыльшчка 'пасудзіна на соль'), ы на месцы ненаціскнога е (начыпыш начэпіш', стрытынне грамніцы, рускае сретенье'), в на месцы о перад зычнымі (вчыныты ачыніць', нывоблыты 'не цярпець, ненавідзець', втрута атрута'), цвёрдасць зычных перад а§ (сьвато, сьватковатЫу місац, кназь князь') 1, цвёрдасць зычных на месцы 1 Гэта асаблівасць, магчыма, звязана з ацвярдзеннем зычных перад галоснымі пярэдняга раду яшчэ да пераходу пярэдняга § ў а
Дадатковыя словы
абядноўваюць, бўхлыча, втрўта, вюныщча, габрўч, гўлца, калавўроеыча, кўдровыча, мбглыца, мўхы, нывбблыты, тырвбвыча, усббовыча, чанбвыча, ірвбта
7 👁