СКЪПЪЦІЦЬ зак. Стаптаць капытамі. Каровы ўсё жыта скъпъцілі.
СМЫЛІНЬ ж. Пах смаленага. Нешта смыліньню сьмярдзіць, можа валінкі гъраць?
СМЫЧКА ж. Невялічкае паселішча паміж дзвюма вёскамі. Ганна Міхалкъва на смычцы жъвець.
СОСЬНІК м. Сасоннік. Там, у сосьніку, гръбоў многа.
СЬПЕРЦІСІ зак. Не прызнаць сябе вінаватым. Сьпёрся, што ня ён украў.
СПРЪКВІЛІЦЬ зак. Вывіхнуць. Спръквіліла нагу.
СПЫТЪВЪЦЬ незак. Каштаваць. Спытъвъй капусту, ці хваціць солі.
СТРАМНІК м. Бессаромнік. Страмнік, ці стынна тъбе нъ матку так бръхаць?
СУРАВЫЙ прым. У выразе «суравыі ніткі» — грубыя, ільняныя ніткі. Куфайку можна зашыць і суравымі ніткъмі.
СУХЛЕЦ м. Худы, танклявы чалавек. Ён ішчэ біцца лезіць, генъй сухлец: яму раз даў — і досіць будзіць!
СЬЦЕНЬ м. Цень. Высъх увесь, стаў як сьцень.
СЪПАРНУЦЬ зак. Парнуць. Ні пътхадзі, а то як съпарну вілкъмі!
СЬВІННУХА ж. Сівец (трава). Сьвіннуху так цяшка касіць!
СЯНЬНІК м. метаф. Пражэрлівы конь. Но, сяньнік, ніяк ні нъжарэсься!
СЯРТОЛІЦЦА незак. Выконваць доўгую і цяжкую работу. Дъ цімна сяртоліўся, чуць загон кончъў.
ТУТКА прысл. Тут. Тутка травы німа.
УБОІНЫ мн. Пачастунак з выпадку зарэзу свінні. Нінка на ўбоіны гарэлкі нъбрала.
УЛІНЦУВАЦЬ зак. Сцебануць. Січас пугъй як улінцую, дък пайдзёш!
УРУНЬНЯ н. Рунь. Вун курупаткі на ўруньні сідзяць, аш шэра.
УСУТОЛІЦЬ зак. Навязаць. Усутолілі мне гетъх кароў, ціпер бясіся із імі.
УШЧЪЦІЦЬ зак. Укрыць. Капусту къжухамі ўшчъцілі, къп ня зьмёрзла.
ХЪЛІРЪВАЦЬ незак. Злавацца, нервавацца. Чаго ты хъляруіш? Ня с тэй нагі ўстаў?
81 👁