С. Шпакоўскі 3 ЛЕКСІКІПАЎДНЁВАЙПІНШЧЫНЫГаворкі паўднёвай Піншчыны па многіх сваіх асаблівасцях блізкія да суседніх украінскіх. Яны зиачна адрозніваюцца ад беларускай літаратурнай мовы i па фанетыцы, i па граматычнаму ладу, i па лексіцы. Найбольш яркімі адрозненнямі з'яўляюцца оканне, гук i на месцы этымалагічнага t (дід, літо, сніг) i націскнога о ў новых закрытых складах (віл, він, стіл); цвёрдае вымаўленне часціцы ся: у мужчынскім i жаночым родзе — ca, у ніякім — со (умывса, умьСлосо); адсутнасць прыстаўных г, в перад o} у (оконныца, осэнь, остров, yxć, усьце, ондэ). Цікава, што назвы амаль усіх вёсак супадаюць па аснове з прозвішчамі іх карэнных жыхароў: у Шаломічах жывуць пераважна Шаламіцкія, у Лазічах — Лазіцкія, у Качановічах — Качаноўскія, у Лемяшэвічах — Лемяшэўскія, у Калаўровічах — Калауры, у Поўхаве — Палхоўскія (Повхы), у Каўбах — Каўбы, у Барычэвічах — Барычэўскія.
УТырвовічах i Грыўкавічах сустракаюцца прозвішчы, вядомыя па «Пінскай шляхце» B. Дуніна-Марцінкевіча,— Пратасавіцкія i Цюхай-Ліпскія.
АВСЬ-АВСЬ! выкл. Выгук, якім адганяюць свіней.
БОВГАНГТЫ незак. Невыразна віднецца здалёку, у смузе. Выйшов на выгон, прыдывляюса, шчо там бовганіе, аж то Владысюв кінь.
БСУДНЯ ж. Кадзь. У нас у сэлі боднёю называють вэлыку бочку, в яку встарыну складалы cyeoi. Бона була знызу широкою, звэрху узішою, чэрэз «ушы» увэрсы протягилы шворэнь, якый брали на клямку, на яку вішалы замок. Зарэ e бодню кладуть свіжыну, сало, затовку.
БО'ЛЬБОТ м. Балбатун, балаболка, балабон; той, хто гаворыць, расказвае захліпаючыся.
БЛОШЧЬКЦА ж. Клоп. Блошчыцы, така зараза, ляж спаты на стіл, так заповзуть на столю i будуть вночі цопаты прамо на тэбэ, спасу од іх нэма
Дадатковыя словы
больбот, зйачна, зяўляюцца, протягйлы
22 👁