падачы слоў ca спалучэннем зычных шн i чн, як даўгавёчны i даўгавёшны, малдчнік i малошнік; пры адлюстраванні лексем з трансфармаванай марфемнай структурай накшталт бургомістр i бурмістр, бувала i бала; рускамоўных запазычанняў. Улічваючы адзначаныя праблемы, а таксама ступень рэпрэзентацыйнасці зыходнага лексічнага матэрыялу, складальнікі слоўніка «Мова Сенненшчыны» выпрацавалі наступныя падыходы па адлюстраванні яго рэестравага складу. У якасці рэестравых адзінак у слоўнікавым артыкуле адлюстроўваюцца зарэгістраваныя ў рэальным гукавым абліччы формы слоў, аднак дысімілятыўнае аканне, асімілятыўная мяккасць зычных i спарадычна зафіксаванае мяккае вымаўленне няпарных цвёрдых зычных у загалоўным слове не перадаецца. Пры гэтым, калі існавала некалькі фанетычных варыянтаў з аднолькавай семантыкай, адзін з якіх адпавядае літаратурнаму эквіваленту, на першым месцы як загалоўнае слова ў рэестравым радзе выступав нарматыўны варыянт. КОФТА, КОХТА ж. Кофта. Былі кофты з рушыкам у забор, з аборычкьмі. Нямойта. Кохты шылі, курту, юпку патьііш. Турава. ЯКРАЗ, АКРАЗ, ІКРАЗ, ЯКРАС, КРАС прысл. Якраз. У маё дачкі якраз на ётай ёлкі вялісі. Нямойта. Акраз то было пдслі Ражджыства. Каралевічы. Паўгдда ікраз ні было. Малы Азярэцк. А гэта было крас nipam Новым годам, нь Коляду, нада ш i пол мыцъ, / ўсё дзёлацъ. Заазер'е. Загалоўнае слова ў літаратурнай форме падаецца i ў тых выпадках, калі ў слове звонкія зычныя знаходзяцца ў слабай фанетычнай пазіцыі, а ў моцнай яны выступаюць у вытворнай (памяншальнай) форме. ТРУБКА, ГРУПКА ж. Трубка. Раньшы звалі груша. Заазер'е. Групку нада перадзёлывацъ. Неўгадава. Цёпла, калі грубпку пратаплю. Закур'е. ГРУБАЧКА памянги. Грубачка - ёта шчэ да вахты былі9 во стаялі каля пёчы. Багданава. Вытрымаць паслядоўна прынцып размяшчэння на першым месцы зафіксаванай літаратурнай формы пры суіснаванні яе з паралельнымі тыпова дыялектнымі аказалася, натуральна, немагчымым. Таму, калі ў радзе аднакаранёвых слоў i сустракаецца літаратурны варыянт, але большасць прыкладаў з'яўляецца словаформамі з выразнымі асаблівасцямі мясцовай фанетыкі, то загалоўным словам выступав мясцовы абазначальны сродак. КВАСОЛЬ, ФАСОЛЬ м. Фасоля (расліна). Боп с квасолем бълыиая разніца. Квасдль бёленькі стьраесся садзіць. Гарадзец. Фасоль садзіла, бурачкі i боп. Запруддзе. КВАСОЛЬНІК м. Суп з фасолі. Квасдльнік c квасолі. Савінічы. КВАСОЛЯ, ФАСОЛЯ ж. Фасоля (расліна). Квасоля на лясё расцёць. Жохава. Фасдлі пасадзіла, паміддраў лёшку. Партызаны. Пры адзінкавай фіксацыі слова захоўвае зарэгістраваны маўленчы выгляд
33 👁