Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
АБНОШ КА ж. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках; абножка. 3 абношкай ідуць [пчолы], налапачках жоўцінькае нясуць. Закур'е. ГАРАЦКІ прым. Гарадскі. Там кварта, а ў нас крушка. Так нас гарацкімі звалі. Заазер'е. ГРУК м. Крумкач, груган. Ірукі - у іх дзюпкі бёлыя, а самі чорныя, нал'щяць на кукурузу. Запруддзе. У слоўнікавых артикулах, у якіх загалоўнае слова мае некалькі варыянтаў, але ніводзін з іх не адпавядае нарматыўнаму, на першым месцы выступае, як правіла, лексема з найбольш характэрнымі для гаворкі асаблівасцямі. БУЦЯН, БУЦЬЯН, БАЦЬЯН м. Бусел, бацян. На Благавёшчане буцян прылітаіць. Дольдзева. Дзе буцьян жывёць, то пярун ніўдарыць. Дуброўкі. У тэй дом, дзе бацьян жывёг(ь, не ударыцъ маланка. Гарадзец, Дуброўкі. Калі былі занатаваны абазначальныя сродкі, якія вызначаюцца як словы з нерэгулярнымі лексікалізаванымі, інакш фармальнымі, фанетычнымі асаблівасцямі рознага тыпу, то ў слоўнікавым артыкуле яны займаюць месца пасля кадыфікаванага варыянта (пры наяўнасці). Словаформы з асаблівасцямі рэгулярнага ці іншага характару ў артыкулах такога тыпу размяшчаюцца за імі. ГЭТАКІ, ГЭДАКІ, ЁТАКІ, ГЭТКІ, ГЁТКІ, ГЁТКІЙ, ЁТКІ, ЭТКІ займ. 1. Такі, гэтакі. Ну во гэтакі нідалужнік. Запруддзе. А йна ў нас гэдькъя. Запруддзе. Раныиы гладзілі, былі кьчалкі, ётакая з рупчыкамі, качали Запруддзе. Гэткая басня была. Багданава. Пра гёткія грыбы ня чула, німа гёткіх. Рудніца. I скаж и гёткій малый! Чуцькі. Дзе ёсъ ёткъя застойная въда. Партызаны. Ніколі эткая ні була бульба. Неўгадава. Такім чынам, неаднастайнасць перадачы фанетычнага аблічча загалоўнага слова ці асаблівасці размяшчэння зафіксаваных слоў у рэестравым радзе былі накіраваны на тое, каб адлюстраваць усю складанасць тых моўных працэсаў, якія маюць месца ў сучасным вясковым маўленні. Будова слоўніка Лексікаграфічнае даследаванне «Мова Сенненшчыны» - гэта звычайны алфавітны словазбор. Па традыцыі, усталяванай у айчыннай лексікаграфіі, у рэестравы склад слоўніка ўключаны самастойныя i службовыя часціны мовы. Усе яны падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах. Як самастойныя рэестравыя адзінкі, за выключэннем памяншальных формаў i абазначальных сродкаў тыпу круць, выступаюць вытворныя i невытворныя словы. Вытворныя ад загалоўнага памяншальныя формы слоў ці выклічнікавыя змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле. НАДЗЁЛ м. Мера зямельнай плошчы; надзел. Надзёл - эта чатыры дзісяцты. Фасаўшчына. НАДЗЕЛЬЧЫК памянш. Дзвінаццаць дзяцёнкаў была, i адзін надзёлъчык зямлі. Дуброўкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўльба, заазере, закуре, крўшка, кукурўзу, налщяць, нясўць, нідалўжнік, пярўн, рўпчыкамі, чбрныя, чўла, ідўць, ірўкі
9 👁
 ◀  / 426  ▶