Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
Калі слова зафіксавана толькі ў ацэначнай, памяншальнай, форме, то яно афармляецца ў асобны артыкул. АПУШ АЧКА ж. памяти. Апуха. Тапкі купіла з апушачкай. Нямойта. СІВАЛЁЗЕНЬКІ прым. ласк. Сівенькі. Сівалёзенькія галубкі ёсць, а белых мала-мал a, дзёі{і ўсе пуні пазлазюцъ, а злдвяць-такі бёлага галуба. Запруддзе. Размяшчэнне ў рэестры слоў тыпу круць, глядзь фармальна супадае з падачай памяншальных словаформаў. Такія лексічныя сродкі падаюцца ў адным слоўнікавым артикуле, з якім вытворнае слова звязана ўтваральнай асновай, калі гэтыя адносіны падмацоўваюцца словаўжываннем. Пры іх адлюстроўваецца значэнне. Калі зафіксавана толькі вытворнае слова, яно афармляецца ў асобны слоўнікавы артыкул. ДЗВШ АЦЬ зак. Рушыць. Нёмцы дзвіньлі нъ нас [партизан]. Латыгаль. ДЗВІГ. Хуценька рушыць. Вужачнічак быў — лаза такая, гразка там, — бут дзвіг i туды. Баравікі. КУЛЬДЫК-КУЛЬДЫК выкл. Вагацца. Кулъдык-кулъдык бляха, а крыса блясъ з бляхі. Смаллянкі бляху кульдык-кульдык - i брэсь. Парэчча. У рэестр уключаны словы, якія выступаюць у складзе фразеалагізмаў, а таксама зрэдку прыказак. У асобны слоўнікавы артыкул словы-кампаненты ўстойлівых словазлучэнняў i парэмій вылучаюцца пераважна ў тым выпадку, калі яны ўжо не функцыянуюць ці не зарэгістраваны як самастойныя лексічныя адзінкі. Словы, якія ў якасці кампанентаў уваходзяць у склад сінтаксічна звязаных канструкцый як загалоўныя, звычайна захоўваюць свой кантэкстуальны выгляд. У асобных выпадках іх пачатковая форма ўзнаўляецца па фармальных прыкметах. Д Ы БЬІ мн. О НА ДЫБЫ. На заднія ногі (стаць, падняцца i да т. п.). На дыбы конь стаў. Мянюцева. АХОТА, ВАХОТА ж. 0 ПРЫЙСЦІ Ў АХОТУ (У ВАХОТУ). Бегаць; знаходзіцца ў стане цечкі (пра карову). Карова прыйшла ў ахоту, нада спускаць быка. Карова прыйшла ў вахоту. Нямойта, Парэчча. О У ВАХбЦЕ. Тое ж. Карова ў вахоце — трэбуець букоу. Гарадзец. Уключаныя ў склад рэестра словы з прыказак з'яўляюцца эквівалентамі апорнага слова-кампанента ў зафіксаванай афарыстычнай форме. М АРТОК м. Сакавік. □ Марток - не скідай парток. Багданава. Сенненскі словазбор характарызуецца адсутнасцю адсылак пры словах з тоесным i блізкім значэннем, пры варыянтах слова. Таму загалоўныя словы, якія маюць аднолькавае значэнне, але адрозніваюцца складам сваіх асобных марфем, у рэестры размяшчаюцца па-рознаму. Калі семантычна аднолькавыя словы ў алфавітным парадку ідуць адно за адным, то ў першай па алфавіце лексеме ўказваецца яе значэнне. У наступным слове, семантычным адпаведніку папярэдняй лексічнай адзінкі, ужываецца запіс «тое ж». У выпадку, калі ўнутрыалфавітны парадак істотна адрозніваецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апўш, апўшачкай, зяўляюцца, пўні
6 👁
 ◀  / 426  ▶