Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
МАЖАЕВА н. Назва лугу. Мъжаева - лух такі. Серкуці. Такім чынам, слоўнік «Мова Сенненшчыны» - гэта рэгіянальны словазбор, у якім абагульняюцца i сістэматызуюцца рэальныя камунікатыўныя абазначальныя сродкі, ужывальныя ў маўленчай практыцы мясцовага насельніцтва ў канцы мінулага стагоддзя, але яго асноўны лексічны фонд складаюць традыцыйныя намінатыўныя набыткі, характэрныя для мясцовых гаворак. Вельмі важным пытаннем, выкліканым аглядам лексічнага складу архіўнай картатэкі сенненскага словазбору, было пытанне пра форму адлюстравання загалоўнага слова. Фіксацыя на картцы-цытаце лексічнай адзінкі як складніка рэестра падказвала, што збіральнікі лексічных матэрыялаў першапачаткова меркавалі падаваць загалоўнае слова ў абагульненым, арфаграфічна адаптаваным да літаратурнай мовы выглядзе. Тым самым фанетычныя асаблівасці мясцовых гаворак, перадусім такія з'явы рэгулярнага характару, як пазіцыйнае чаргаванне зычных па звонкасці/глухасці, мяккае вымаўленне некаторых пярэднеязычных зычных перад наступным мяккім кансанантам, дысімілятыўнае аканне i некаторыя іншыя, у рэестравай адзінцы не адлюстроўваліся, яны захоўваліся ў прыкладах. Уніфікаваны правапісны падыход пашыраўся i на ілюстрацыйную базу. Прынамсі, такая моўная рыса, як пазіцыйная асіміляцыйная мяккасць свісцячых i некаторых іншых зычных, якая выступае ў якасці агульнабеларускай тыповай i дыферэнцыяльнай лінгвальнай адметнасці, у прыкладах, якія раскрываюць семантыку загалоўнага слова, не перадавалася. Праўда, спарадычна ў запісах мяккасць зычных захоўвалася. Так, непаслядоўна абазначаецца рэалізацыя мяккіх свісцячых з, с у становішчы перад заднеязычным! г, к, х: ськідьваіць, ськінуў або н перад наступным мяккім свісцячым: баньцік. Нягледзячы на тое, што падобнымі ўжываннямі парушаецца прынцып аднастайнасці ў падачы матэрыялу ў слоўніку, зафіксаваныя напісанні не мяняліся. Спосаб адлюстравання слоўнікавай рэестравай адзінкі ў графічна-арфаграфічных сродках літаратурнай мовы спрашчае, як вядома, карыстанне слоўнікам шырокаму колу чытачоў i дазваляе выданню функцыянаваць як даведніку. Абраны прынцып увасаблення загалоўнага слова складальнікамі базавай картатэкі вытрымліваўся непаслядоўна. Пэўная непаслядоўнасць выяўлялася галоўным чынам пры перадачы ў рэестравых лексемах сінтагматычнай лабіялізацыі ненаціскных галосных гукаў. У пачатковым картатэчным варыянце ў якасці загалоўных слоў як найболып частотныя былі зафіксаваны формы тыпу гараваць i гуруваць, гаруваць\ гублюваць i габляваць; калтун i култун. У такіх выпадках было складана зразумець, які з варыянтаў прэтэндаваў на статус рэестравай адзінкі. Цяжкасці ў выбары формы загалоўнага слова мелі месца пры фіксацыі слоў з наяўнасцю прыставак з арфаграфічным д у іх складзе тыпу адвёдкі i атвёдкі; пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

звонкасцііглухасці, зявы, калтўн, култўн
10 👁
 ◀  / 426  ▶