Лексічны архіў слоўніка «Мова Сенненшчыны» як крыніца матэрыялаў для складання даведніка вызначаўся пэўнымі цяжкасцямі. Так, некаторыя звесткі, якія ў адпаведнасці з лексікаграфічнай практыкай змяшчаюцца ў слоўнікавым артикуле, у картатэчным варыянце падаваліся абмежавана i непаслядоўна. Прынамсі, на кожнай картачцы-цытаце ў рэестравым слове быў пазначаны націскны склад i паслядоўна, за неістотным выключэннем, падавалася суправаджальная ілюстрацыя (ілюстрацыі). Іншая лінгвістычная інфармацыя, найперш значэнне слова, яго граматычныя характарыстыкі, a таксама функцыянальна-стылёвыя асаблівасці (пры іх наяўнасці) у базавым (картатэчным) варыянце, за выняткам некаторых матэрыялаў, падрыхтаваных асобнымі аўтарамі-збіральнікамі, звычайна не змяшчалася. У адрозненне ад недастатковай змястоўнай моўнай інфармацыі пашпартызацыя звестак была вытрымана паслядоўна. У кожнай слоўнай фіксацыі адзначалася, у якім населеным пункце, у які час, ад каго i кім было запісана слова. Нягледзячы на розную ступень верыфікацыйнасці картатэчных матэрыялаў, яны давалі агульнае ўяўленне пра характар упарадкавання слоўніка. Паводле рэестравага складу лексікаграфічнае даследаванне «Мова Сенненшчыны» задумвалася як поўны збор мясцовай лексікі. У гэтым зборы планавалася адлюстраваць yce абазначальныя лексічныя сродкі, якімі карысталіся мясцовыя жыхары ў сваім маўленні ў 80-я гады мінулага стагоддзя. У рэестр слоўніка таксама ўваходзілі сінтаксічна звязаныя адзінкі рознага тыпу. Значная частка іх - гэта фразеалагізмы, пэўную групу ўстойлівых словазлучэнняў складаюць састаўныя тэрміны, якія маюць семантычныя варыянты агульнаўжывальных слоў. У матэрыялах слоўніка досыць шырока прадстаўлена спецыяльная лексіка, звязаная з традыцыйнымі вытворчымі заняткамі мясцовага насельніцтва: рыбалоўствам, ткацтвам, цяслярствам, пчалярствам i інш. Але на інвентары падобных абазначальных лексічных сродкаў збіральнікі матэрыялаў спецыяльна не засяроджваліся, таму картатэка кожнага асобнага слоўнічка тэрміналагічнага характару розная па ступені яго рэпрэзентатыўнасці. Пэўную частку картатэкі склалі i лексемы, якія з'яўляюцца ў мясцовых гаворках сучаснымі запазычаннямі з рускай мовы, што адаптаваліся да фанетычнай сістэмы гаворак. У слоўнікавы рэестр былі ўключаны таксама мясцовыя воклічы i выгукі, якімі звычайна падзываюць ці адганяюць свойскіх жывёл, птушак i інш. Нарэшце, як адметныя рэестравыя словы ці словы, якія маюць асобнае лексічнае значэнне ў складзе мнагазначных слоў, змяшчаюцца ў сенненскім зборы зафіксаваныя найменні мясцовага ландшафту, ці мікратапонімы. Семантыка такіх слоў адлюстроўваецца звычайна наступным чынам: КАВЯРКОТ м. Назва мясціны. Кьеяркдт - назывішча было [месца]. Нямойта
Дадатковыя словы
зяўляюцца
21 👁