лення мясцовых жыхароў у многіх вёсках Сенненскага раёна, a таксама ў трох вёсках Чашніцкага раёна, прылеглых да Сенненшчыны (гл. ніжэйпададзены спіс). На аснове дыялектных запісаў была сфарміравана лексічная картатэка назапашанага словазбору. Яна стала адзінай крыніцай матэрыялаў для складання слоўніка мясцовых гаворак. Рэгіянальны лексікаграфічны даведнік «Мова Сенненшчыны» - гэта слоўнік, які характарызуецца не толькі адметным выбарам тэрыторыі даследавання беларускіх гаворак. Дадзены лексічны збор мае i іншыя асаблівасці. Пры збіранні лексікі вялікая ўвага надавалася назапашванню інфармацыі пра традыцыйную духоўную культуру мясцовага насельніцтва: запісваліся разнастайныя малыя жанры мясцовай моватворчасці - прыказкі i іншыя адметныя выслоўі, прыкметы i павер'і з каляндарных i сямейных абрадаў, прыгаворкі, жарты, дзіцячыя лічылкі, тэксты песень i інш. Рэгістрацыя пералічанай часткі лексічных набыткаў праводзілася або ў форме словаўжыванняў, г. зн. пры рэалізацыі пэўных лексічных адзінак ці сінтаксічных канструкцый у сказах, або як асобных моўных адзінак народнай моватворчасці. Выяўленне даследчыкамі пласта мясцовых слоўных багаццяў этналінгвістычнага, этнакультурнага зместу было невыпадковым: яно вымагалася недастатковай рэпрэзентатыўнасцю матэрыялаў, адлюстраваных у «Лексічным атласе беларускіх народных гаворак». Спроба запоўніць нацыянальныя лакуны на адлюстраванні ў складзе лексічнай сістэмы гаворак слоў ca сферы духоўнай культуры зроблена на прыкладзе гаворак Сенненшчыны. Гэтым падрыхтаваны словазбор істотна адрозніваецца ад наяўных лексікаграфічных прац, створаных паводле матэрыялаў з Віцебшчыны. Аднак назапашванне звестак этнакультурнага характару пры ажыццяўленні збіральніцкай працы не з'яўлялася спецыяльнай мэтай даследавання, таму праводзілася непаслядоўна. Увогуле ілюстрацыйная база падрыхтаванага ўдзельнікамі дыялекталагічных экспедыцый слоўнага каталога характарызуецца рознай напоўненасцю. У лексічным спісе, які стаў рэестрам лексікаграфічнай працы «Мова Сенненшчыны», сустракаюцца словы як з надзвычай багатай колькасцю' ілюстрацый, так i без суправаджальнага моўнага кантэксту, а таксама якія маюць адзінкавыя словаўжыванні. Словы з адзінкавым словаўжываннем пры ўключэнні матэрыялаў у даведнік часам выклікалі цяжкасці не толькі ў выяўленні значэння лексемы, але i ва ўстанаўленні граматычных асаблівасцей. Іншым разам аб'ём семантыкі рэестравай адзінкі немагчыма было вызначыць дакладна з-за невыразнасці сказа, у якім выступала слова, невысокай інфарматыўнасці кантэксту. Аднак i адзінкавыя фіксацыі не былі выключаны з рэестра рэгіянальнага сенненскага лексікону, бо з улікам тых caцыяльна-моўных працэсаў, што зараз адбываюцца ў сельскім камунікатыўным асяроддзі, яны, магчыма, наогул не будуць ніколі пачуты i зафіксаваны
Дадатковыя словы
абём, зяўлялася, павері
15 👁