Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
план даследаваць лексічную сістэму гаворак полацка-віцебскага рэгіёна сёння ажыццёўлены часткова, паколькі навукова мэтазгодным з'яўлялася найперш вывучэнне лакальнай моўнай прасторы полацка-віцебскага рэгіёна - тэрыторыі Сенненскага раёна. Засяродзіцца на збіранні лексічнага матэрыялу з Сенненшчыны падштурхоўвалі i іншыя акалічнасці. Адзіным даведнікам, які даваў звесткі пра лексічныя адметнасці гаворак Віцебшчыны, амаль на працягу стагоддзя з'яўляўся «Віцебскі краёвы слоўнік» (1927), складзены M. I. Каспяровічам. Слоўнік M. I. Каспяровіча, хоць i ўключаў у свой склад асобныя агульнаўжывальныя ў беларускай мове словы, пераважна адлюстроўваў мясцовыя абазначальныя сродкі. Абраны, дыферэнцыяльны па сваёй сутнасці, спосаб падачы лексікі адпавядаў прынятым у 20-я гады XX ст. прынцыпам укладання краёвых слоўнікаў. Абагульненым лексікаграфічным выданнем па дэманстрацыі лексічных набыткаў усяго Падзвіння з'яўляецца «Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны», падрыхтаваны на кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта i надрукаваны ў дзвюх частках (ч. 1 - у 2012 г., ч. 2 у 2014 г.). Аднак гэты віцебскі словазбор па прынцыпах укладання мала адрозніваецца ад папярэдняй лексікаграфічнай працы M. I. Каспяровіча. Лексічнай базай слоўніка «Мова Сенненшчыны» з'яўляюцца матэрыялы, сабраныя ў час дыялекталагічных экспедыцый, якія праводзіліся ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Планавае штогадовае збіранне лексікі гаворак Сенненскага раёна супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі тагачаснага Інстытута мовазнаўства распачалося ў 1987 г. i працягвалася да 1990 г. У 1986 г. ладзілася спецыяльная паездка навукоўцаў у Лепельскі, Чашніцкі, Бешанковіцкі i Сенненскі раёны з мэтай удакладнення моўнай прасторы абследавання. Дзякуючы знаёмству з гаворкамі памежных суседніх раёнаў Віцебшчыны апорнай тэрыторыяй даследавання сталі гаворкі Сенненскага раёна. Пад непасрэдным кіраўніцтвам тагачаснага загадчыка аддзела П. A. Miхайлава ў Сенненскі раён было арганізавана i праведзена 8 дыялекталагічных экспедыцый. Навуковыя экспедыцыі ладзіліся двойчы на год, вясной у сакавіку i летам у ліпені. Ажыццявіць поўнае вывучэнне лексічнай сістэмы сенненскіх гаворак не атрымалася. Па шматлікіх сацыяльна-эканамічных прычынах, якія мелі месца ў нашай краіне ў 80-я гады, палявыя выезды былі спынены. Не праводзіліся i спецыяльныя дыялекталагічныя экспедыцыі з мэтай праверкі наяўнай картатэкі слоўніка ці яе папаўнення новым слоўным матэрыялам. Пастаяннымі i актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх палявых даследаванняў былі тагачасныя супрацоўнікі аддзела П. A. Міхайлаў, H. У. Быкава, Ф. Д. Клімчук, А. A. Крывіцкі, С. Г. Лобач, T. M. Трухан, А. I. Чабярук, I. Я. Яшкін. У некаторых выездах удзельнічалі В. M. Курцова i M. A. Icaчанкава. Гэтым экспедыцыйным атрадам былі ажыццёўлены запісы маў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўлялася, зяўляюцца, зяўляўся
7 👁
 ◀  / 426  ▶