ПРАДМОВА Слоўнік «Мова Сенненшчыны» - гэта рэгіянальны лексікаграфічны даведнік, складзены на аснове архіўных матэрыялаў, якія захоўваліся ў аддзеле дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі Інстытута мовы i літаратуры HAH Беларусі. Гэты лексічны словазбор мае адметны навуковы статус у параўнанні з іншымі аналагічнымі лексікаграфічнамі працамі. Выбар прасторава лакалізаванай трупы гаворак у складзе гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы быў прадвызначаны вынікамі іх навуковага даследавання i наступнай інтэрпрэтацыяй звестак пра іх. Здзейсненыя навукоўцамі-дыялектолагамі лінгвагеаграфічная дыферэнцыяцыя i групоўка гаворак беларускай мовы паводле рознаструктурных моўных асаблівасцей, адлюстраваных у «Дыялекталагічным атласе беларускай мовы» (ДАБМ), сведчылі, што шэраг рознаўзроўневых лінгвістычных рыс, характэрных для мясцовых гаворак, аб'ядноўваецца ў асобныя пучкі ізаглос. Гэтым самым рэгіён Сенненшчыны вылучаецца сярод гаворак, прылеглых да яго, утвараючы асобны кампактны моўны арэал1. Устаноўленая адметнасць стала галоўным аргументам у спецыяльным навуковым даследаванні дадзеных гаворак. Навуковы інтарэс да сенненскіх гаворак тлумачыцца таксама іншымі прычынамі. Нягледзячы на спецыяльна прынятую ў 50-я гады мінулага стагоддзя праграму па вывучэнні лексічных набыткаў гаворак Беларусі2, адным з пунктаў якой з'яўлялася складанне «Слоўніка полацкіх i віцебскіх гаворак»3, такі слоўнік не быў створаны. Таму зараз, дзякуючы ўкладанню рэгіянальнага слоўніка гаворак Сенненшчыны, будзе выканана даўняя задума беларускіх мовазнаўцаў па рэалізацыі буйнога лексікаграфічнага праекта, ідэя i канцэпцыя якога былі распрацаваны ў аддзеле дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Тагачасны 1 Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак / пад рэд. P. I. Аванесава, К. K. Атраховіча, Ю. Ф. Мацкевіч. Мінск: Навука i тэхніка, 1968. 320 c.; Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Карты / пад рэд. P. I. Аванесава, К. К. Атраховіча, Ю. Ф. Мацкевіч. Мінск: Навука i тэхніка, 1969; Нарысы па беларускай дыялекталогіі / пад рэд. P. I. Аванесава. Мінск: Навука i тэхніка, 1968. 415 с. 2 Бірыла М. В. Да пытання аб тыпе i прынцыпах укладання беларускіх абласных слоўнікаў // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. Мінск, 1958. Вып. V. С. 116—144. 3 Там жа. С. 126. j
Дадатковыя словы
абядноўваецца, зяўлялася
11 👁