Б БУРЛАТЫ мн. Апошнія бярвёны ў зрубе, да якіх мацуюцца кроквы. На бэлъку ложуцца бурлаты. Па бурлатах страпглы ложацъ. Марозаўка. Ложуцца на сцяну бурлаты, ставюцъ на бурлаты кроквы. Сукрэмна. Крыша стащъ на бурлатах. Міцюкова. Када паслёдні вянёц ложъщца, ложугща бурлаты. Нямойта, Алексінічы, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Запруддзе, Леснікова. БУРНОС м. Вопратка з даматканага сукна. Цяпёр гавораць польты, а ранъшы быу бурное. Партызаны. БУРСА ж. Сварка. Каб ні было бурсы ў хаці, я яго адправіла. Каралевічы. БУРТ м. Вялікі капец бульбы, буракоў; бурт. Бульба ў бурт кладзёцца на поли дома - капёц. Партызаны, Гарадзец, Неўгадава. БУРТУВАЦЬ незак. Буртаваць. Кучу буртувалі. Савінічы. БУРУЗДЗІЦЬ незак. эмац.-ацэн. Плявузгаць, гаварыць абы-што. Буруздзщь абы-што. Дольдзева. БУРУНУВАТЫ прым. Бураваты (колер). Ягады, чарнщы, такія бурунуватыя, бурыя такія, ягичэ не чорныя. Ракаў Засценак. БУРЧАЦЬ незак. 1. Бурліць. Бурчыцъ вадаў балдці. Багданава. У драгбё не скрозь, а містамі вдкны. Бурчыцъ вада там. Запруддзе. 2. Сярдзіта, незадаволена мармытаць, выказваць незадавальненне. Бурчыш ты, як старая баба. Вялікі Азярэцк. БУРЧУН м. Буркун, мармытун. Бурчун ёты бурчыцъ i бурчыцъ. Гарадзец. БУРЬЩЦА незак. Разбурацца, развальвацца. Калддзеш ужо буръщца. Кішуроўшчына, Івоні, Леснікова, Нямойта, Сукрэмна, Фасаўшчына. БУРЭНЯ ж. Карова бурай масці; клічка такой каровы. Міцюкова. БУРЭЦ.п. Буркун, мармытун. Бурэц бурчыцъ i бурчыцъ. Багданава. БУРЭЦЬ незак. Спець (пра злакавыя расліны). Ужо бурэіць жыта. Ульянавічы. БУСЕЛ м. Бусел. Када бусел яйцо выкідываіць - лёта мачлівая, а када рабёнка галддная лёта (прыкмета). Запруддзе. БУСЛШНЫ прым. Бусліны. Бусліннае гняздо прошли год на башні было. Багданава. БУТЭЛЬ ж. Буталь. Бады бутэлъ з сабой. Багданава. БУЎТАЦЦА, БУТАЦЦА незак. Хістацца, дрэнна трымацца на нагах. Як вёцер той, буўтаецца. Міцюкова. Гълъва, што пянъя, аш бутаюся. Кішуроўшчына, Каралевічы. БУХНУЦЬ зак. Ударыць. Hi разу мужык ні бухнуў, пражыла з ім пядзесят тры гады. Самсоны, Міцюкова. БУХТОРЫЦЦА незак. Многа працаваць. Я занімалася з гародам гэтым, цэлаю нядзёлю бухтдрылася. Багданава. БУЦЯН, БУЦЬЯН, БАЦЬЯН м. Бусел, бацян. На Благавёшчане буцян прылітаіць. Дольдзева. Грэх будзіць, як гняздо буцянаразбурыш. Самсоны, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Леснікова, Міцюкова, Нямойта, Партызаны, Ракаў Засценак, Розмыслава, Серкуці, Сукрэмна, Ульянавічы, Чуцькі, Закур'е. Дзе буцъян жывёцъ, то пярун ні ударыць. Дуброўкі. У тэй дом, дзе бацъян жывёцъ, не ударыць малаша. Гарадзец, Дуброўкі. БУЦЯНОК, БУЦЯНЁНАК памянш.-ласк. Буцянок сядзщъ i ўсё дзюпкъи - тар-тар-тар. Нямойта, Сянно. Еслі буцянёнка съктщъ, то на голът, а ёсьлі яйцо - нъ уръжай (прыкмета). Серкуці, Сянно
Дадатковыя словы
бурчўн, бухнўць, бухнўў, буцянаразбўрыш, бўдзіць, бўрыя, бўсел, дзюпкъй, закуре, кўчу, лбжугща, лбжъщца, пярўн
3 👁