Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
БУЛЬБІНА ж. Бульба. Бульбіна свая тдлькі, а што ў дзярэўні? Багданава. У пана тдлькі астаў бульбіну, такая палка была - дасць. Алексінічы. БУЛЬБШКА памяти.-ласк. Сколькі хочаш, бульотакукрышыце. Багданава. БУЛББОЎНІК м. зб. Бульбоўнік, бацвінне бульбы. Бульбоўніку зжала, развес іла сушыцъ. Міцюкова, Баравікі, Запруддзе, Кляпчэва, Розмыслава. БУЛЬБЯШШЧА н. Поле, дзе расла бульба; бульбянішча. Нъ бульбянішчы пшатцу сёілі. Гарадок. Нъ бульбянішчэ пасёяла ці на картапляшшчэ. Міцюкова. БУЛЬБЯНКА ж. Сорт ігруш. Былі ў нас бульбянкі [грушы, якія выспяваюць у канцы жніўня]. Пожанькі. БУЛЬБЯНЫ прым. Бульбяны, прыгатаваны з бульбы. Клёцкі хто надзярэцъ з бульбы — булъбянэя, а хто мучанэя. Нямойта. БУМАГА ж. Папера. Эта тока нъ славах i на бумазі ўважаюць, а ў самом дзёлі, ніхтд ня спрдсіць, ці табё помачы нада ці не. Леснікова. БУНТАНША ж. Блытаніна. Бунтаніна была тькая. Фасаўшчына. БУНТОЎКА ж. Сварлівая жанчына. Запруддзе. БУРА ж. Бура, моцны вецер. У нас на Штра абычна буры бываюць. Малы Азярэцк. Як бура ікая вдзьміцца на вясёллі, як буран, то скажуцъ [што] жызъня будзіць дрэннъя. Ракаў Засценак, Багданава, Каралі. о МАГНІТНАЯ БУРА. Змяненне магнітнага поля Зямлі, звязанае з утварэннем на Сонцы цёмных плям. А дзе ш тая бура магттная? Нямойта. БУРАК м. Бурак. Буракі сддзіч, гуркі содзт на ляхах. Гарадзец. Сдтак вдсім бурукамі засёіла. Баравікі, Вялікі Азярэцк, Леснікі, Леенікова, Цясішча. БУРАЧОК, БУРУЧОК памяти. Лёхі робіч: i лук, i моркву, i бурачкі, i капусту содзім. Каралі. Буручка парэжу, бульбіны. Багданава. БУРАК м. Невялікая жалезная печка (буржуйка?). Бурак - пёчка залёзная, яё купляюць, прыдаёцца. Нямойта. БУРАКЛІВЫ прым. Бурачковы, бардовы (колер). Бураклівыя квёткі на плацці. Запруддзе. БУРАН м. Буран, моцны вецер. Буран быў скінуў гняздд, сабраліся мужыкі i ўсцягнулі навёрх. Запруддзе, Цясішча. БУРАЧНІК, БУРАШНІК м. зб. Бурачнік, бацвінне буракоў. Лісце мдрквы маркдунік, буракоў - бурачнік, капусты - капуснік. Гарадзец. Ад буракоў - бурачнік. Кішуроўшчына. Бурашнік скоту даём. Самсоны. БУРАЧНЫ прым. Бурачковы, бардовы (колер). Бургитындвыя бусы карычлевыя, красныя, бурачныя — усякія мёла. Каралевічы. БУРБУВАЦЬ незак. Весці барацьбу. Бурбувалі [вялі барацьбу] врач i ён на выборах. Партызаны. БУРГбМІСТР, БУРГбМІСЦІР, БУРМІСТРм. Бургамістр. Бургомістрам ён быў, дзяліў зямлю. Леснікова. Быў адзін cmdpycma, бургдмістр быў ва Уллянавічах. Партызаны. Cicmpd паёхала к бурміструў Уллянавічы. Фасаўшчына. БУРДА ж. экспр. Пра нясмачнае малако. Як бурда мълакд. Заазер'е. БУРДЗЮЧОК м. эмац.-ацэн. Мажны, сыты чалавек. Яё ndna бурдзючок ладны, тдусценькі такі. Партызаны. БУРДОВЫ прым. Бардовы (колер). Бурдовымі цвіцяць гваздзікі. Багданава. БУРКУЛЁЗНЫ прым. Хворы на сухоты (туберкулёз). Усё хрыпгцъ карова, думали што буркулёзная. Запруддзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бульбтакукрышыце, бўдзіць, бўльбы, бўльбіна, бўльбіну, бўльбіны, бўра, бўры, бўсы, заазере, капўснік, капўсту, маркдўнік, рббіч, сбдзт, тдўсценькі, ўсцягнўлі
2 👁
 ◀  / 426  ▶