Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
БУЦЯШХА ж. Бусліха. Буцян прыляцёў з буцяніхуй [з выраю], ажаніўся. Сянно. БУЦЯНОВЫ прым. Бусліны. Гняздо буцяндвае вёцер раскалашлаціў. Нямойта, Багданава. о БУЦЯНОВА ЯЙЦО. Порхаўка (неядомы грыб). Буцяновы яйцы ў нас пъ лагу растуць. Партызаны. БУЧ м. Рыбалоўная снасць, зробленая з лазы, ніцяной сеткі i абручоў. Бучамі ракуў лавгу. Рассвет. БУШУВАЦЬ незак. Дурэць, буяніць. Прыдуць у дзярэўню i давай бушуваць: што ўздумаюць, той дзёлаюцъ. Запруддзе. БУЯН м. Баян. Ціпёра іграюць на буян адзін маціў. Кавалі. БЫВАЛА, БУВАЛА, БАЛА часц. Бывала. Бывала, увёсъ свет аб'ёздзіць, абдидзіць. Савінічы. Матка, бувала, паёдзіць i кажыць: купіла рыбёнка. Буй, Заазер'е, Нямойта. Бала туды ёздзілі гліну къпаць. Багданава. БЫВАЦЬ незак. 1. Быць, здарацца. Бываець сумна, настраёнія ніякага. Запруддзе, Багданава, Міцюкова, Самсоны. 2. Форма развітання. Бывайце. Нямойта. БЫК м. Бык (жывёліна). Дзве дойных каровы дзіржала i быка. Баравікі, Запруддзе, Марозаўка, Міцюкова, Чуцькі. БЫЧАНОК памянш.-ласк. Нада бычьнка гэтага нъкармщъ. Марозаўка. БЫК м. Памылка пры снаванні, ткацтве. Нарабіла быкоў, калі сньвалі, яго разабраць было трудна быка. Дуброўкі. БЬІЛЛЕ н. зб. Дудкі бульбоўніку. Была бульба, асталося адно былле, такое дудзейка асталдся, усё жукі зёлі. Апечкі. БЬІЛЬШК м. Чарнобыль (расліна). Быльнік высдкі, у рост чалавёка вьірасцецъ. Запруддзе, Багданава, Дольдзева, Заазер'е, Каралі. БЫСТРА прысл. Хутка, шпарка. У хдлат кджды мдлад, быстра бяжьіць. Гарадзец. БЫСТРЫ прым. Хуткі, жвавы. Малъчык хардшы - тут ёсць, тут німа быстры. Фасаўшчына, Запруддзе. БЫТ м. О СТАРЫ БЫТ. Старая закалка. Дажываюцъ да глыбокай старасці старого быту людзі. Чуцькі. БЫТНАСЦЬ ж. Жыццё, бытнасць. Усё пірмятлася на маёй бытнасці. Нямойта, Марозаўка. БЬІТТО часц. Нібы, быццам. Бульба бытто здарова, а йна порчана. Неўгадава, Дуброўкі, Цясішча. БЫЦЦЁ н. Жыццё, існаванне. Пры магм быцці ні хадзіў пастух. Багданава. БЫЦЬ ж. Тое ж. На маёй быці [так]: дзенъ раблю, а вёчарам іду гуляцъ. Нямойта. БЫЦЬ незак. Быць, жыць. Вот быў, бы\\ балёла нъга, патом атнялі нагу. Серку ці. БЫЧЫЦЦА незак. Бегаць; пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў. Бычыцца кардва, быкбу нада вёсці. Нямойта. БЭЗ м. Бэз. Бэз сірэневы i бёлы. Буй, Багданава. БЭЛЕЧНЫ прым. Бэлечны, які мае адносіны да бэлек. Бувала, был! бэлечныя гвазды. Вялікі Азярэцк. БЭЛЬКА ж. Драўляны брус, на які насцілаюць столь; бэлька. Бэлькі клалі на зрубё. Леснікова. У аборы бэлькі ложацца на патпоры. Гарадзец, Багданава, Міцюкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абдйдзіць, абёздзіць, быкбў, бўльба, дўдзейка, заазере, зрўбё, лавгў, лагў, нагў, прыдўць, растўць, сўмна, ідў, ўздўмаюць
2 👁
 ◀  / 426  ▶