Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
АДБАВІЦЬ зак. Узяць, забраць; паменшыць колькасць чаго-н. Каб жукоў адбавілі! Каралі. Адбавіць рада была бы таўіачыш. Нямойта. О ХОЦЬ АДБАЎЦЕ. Пра вялікую колькасць чаго-н. Тхарду ёсь, чарцёй гэтых, хоцъ адбаўце. Марозаўка. АДБАЛЕЦЬ зак. Перастаць балець. Балёла вуха, не вылечылъся й адбалёла, цяпёр ні чую. Закур'е. АДБАРАНЩЦА зак. Адбараніцца, адбіцца. Бароны ньпалі на пісклінятьк, ніяк не мджна было адбаранщца. Кішуроўшчына. АДБІВАЦЦА незак. 1. Аддаляць ад сябе пры дапамозе ўдараў рукамі ці нагамі. Коні саб'юцца ў кучу\ жарабёнка — у сярэдзіну, / нагамі адбіваюцца. Партызаны. 2. Перастаць любіць што-н. Так адбілься ад бульбы: тькая няўкуснья бульба! Нямойта. 3. перан. Пазбавіцца ад каго-н. ці чаго-н. Ён як увойдзіць, так ні адбіцца ад яго. Заазер'е. АДБІВАЦЬ незак. 1. Вастрыць лязо касы, б'ючы малатком. Як мьлаткдм адбіваіш - вузенькі клёп. Нямойта. 2. Праводзіць лінію ўдарам вяроўкі або шнура. Доскі адбівалі шнуром. Фасаўшчына. АДБІРАЦЬ незак. Адбіраць, забіраць. Адбіраіць лялькі: ня умёіць гуляць з дзіцямі. Запруддзе. АДБІРАЦЬ незак. Выстругаць адборнікам фігурную паверхню чаго-н. Чысціць доски адбіраіць рамкі пьт сцяклд. Нямойта, Жохава. АДБІЦЦА зак. 0 AДБІЦЦА АД РУК. Перастаць слухацца, падпарадкоўвацца. Ад рук адбіўся малец. Фасаўшчына. АДБІЦЬ зак. 1. Пабіць, набіць. Сын адбіў яё крэпка. Запруддзе. 2. Пашкодзіць пасевы i інш. Зразу град быў, адбіў гуркі. Чуцькі. 3. Ударам пашкодзіць што-н., зрабіць балючым. Яму нагу адбіла, мёсіц біз лячэння быў. Фасаўшчына. АДБОРШК м. Гэблік з вузкім лязом для выстругвання адборнай паверхні чаго-н.; адборнік. Адборнік - шпары адбіраіць път сцякло. Жохава. АДБЫЦЬ зак. Адбыць, адслужыць. Армію адбыў - жаніся! Партызаны. АДВАЗІЦЬ зак. Ударыць, пабіць. Я аднэй na плячдх кійком адвазіла: ідзёць, яку свой гарод, усёрвецъ. Нямойта. АДВЕДКІ, АТВЕДКІ толькі мн. Наведванне жанчыны-парадзіхі; адведкі. A тады ідзёму адвёдкі, хто надумаіцца. Міцюкова. У атвёдкі ладак напікла. Запруддзе. АДВЯРНУЦЦА зак. Парваць сувязі, адносіны з кім-, чым-н. Многа людзі адвярнуліся ад цэрквы. Каралевічы. АДВЯРНУЦЬ зак. 1. Адвярнуць, адкінуць. Адвярнулі зялёзіну i бульбы набралі. Леснікова. 2. Зламаць. Карова рогам — у зёмлю, бёгла Міля i рог адвярнула. Запруддзе. АДГАЛАСАВАЦЬ зак. Прагаласаваць. Хай Манька за мянё адгаласуе. Нямойта. Адгаласуйце за мянё. Каралевічы. АДГАНЯЦЬ, АТГАНЯЦЬ незак. 1. Адганяць, праганяць. Дажа ваўка атгьняла з дзёвачкай на руках. Галашчакіна. 2. перан. Ратаваць. Въда i ад смёрці адгьняіць. Сукрэмна. АДГАРНУЦЬ зак. 1. Адгарнуць, адгрэбці. Пёчку тдпіш, натапляіш - адгарні ўглі набок! Міцюкова. 2. Адляпіць. Мёсіць, каб ягд [цеста] адгарнуць ад дзёшкі. Карпавічы. А
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адвярнўла, адвярнўлі, адвярнўліся, адвярнўцца, адгаласўе, адгаласўйце, адгарнўць, бючы, бўльба, бўльбы, вўзенькі, вўха, заазере, закуре, кўчу, мнбга, нагў, надўмаіцца, няўкўснья, сабюцца, тхардў, чўю, ямў
5 👁
 ◀  / 426  ▶