Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
АДГЛЁДЗЕЦЦА, АТГЛЁДЗЕЦЦА зак. Заглядзецца, залюбавацца. Ёсь грыбы што адглёдзецца нъ крьсату: шляпъчка — цёмная, карычневая, як бархат. Пожанькі. Дьстаў такую еешч - атглёдзецца! Сянно. АДГЗТУЛЬ, АДГЁТУЛЬ прысл. Адгэтуль, адсюль. А то яё німа - пагналі. Адгэтуль пагналі na дзярэўні людзёй. Леснікова. Адгётуль вядуць дардгу. Адгётуль ваду вазілі. Манголія. АДДАЦЬ зак. Аддаць. Адна аддала клець, здзёлалі з яё зімлянку. Мянюцева. 0 АДДАЦЬ БОГУ ДУШУ Памерці. Напіўся i аддаў богу душу. Гарадзец. АДДЗЁЛЬНА прысл. Асобна. Іна аддзёльна піталася. Леснікова. Хата у мянё ёсць, жыву аддзёльна. Нямойта, Алексінічы. АДДЗІЛЯЦЦА незак. Адрознівацца. Начдукі am карыта аддзіляюцца. Kaралевічы. АДДОХНУЦЬ зак. Здохнуць (пра жывёлу). Вяснди аддохла усё: цялушка, авёчкі i сьбака. Закур'е. АДДУХА, АДДЫХА ж. Кароткі перапынак для адпачынку; аддуха. Дьяркі насілі нъ кароміслі зь пяць кіломітруў мълако, a аттуль пірагон біз аддухі. Дуброўкі. Аддыхі ні было. Багданава. АДДЫХНУЦЬ зак. Даць адпачыць каму-н. Як карову аддыхнуць перад цёлевам, ні знаю. Партызаны. АД'ЕСЦІ зак. Ад'есці, адгрызці. У курыцы тхор гьлаву ад'ёў. Партызаны. АДЖЫВАЦЬ незак. Вяртацца да жыцця. А ўсе птушкі аджываюцъ: віснаі Вялікі Азярэцк. АДЖЫВАЦЬ незак. Паміраць, заканчваць існаванне, жыццё. Дзярэўня аджываець, таму што старыя тдлькі астаюцца. Буй. АДЖЫЛЫ прым. Пажылы. Дзед ужо аджылы. Багданава. У нас усё аджылыя. Чуцькі, Фасаўшчына. АДЖЬІТЫ прым. Стары, старажытны, які рэдка ўжываецца. Гэта старадаўнія, аджытыя пёсні. Марозаўка. АДЖЫЦЬ зак. Ажываць, зноў станавіцца жывым. А на Пасху ён [Хрыстос] у двтащацъ часоў ночы аджыу; у съботу, наупрдць нядзёлі. Буй. Аджыцъ мджа чълавёк, як гром заб'ёцъ. Ульянавічы. АДЗАЛЁЦЬ зак. Памерзнуць. Днём як стаў град - адзалёлі гуркі Каралевічы. Гуркі адзалёлі, я узіла i кьбачкду пъсадзхла. Партызаны. АДЗВАЦЦА зак. Адазвацца. Іду\ прыслухаюся, a тады адзавуся. Івоні. АДЗЫЎКІ мн. Рэха, водгулле. Дзянёчьк пяяла, дзе i пёсні бралісі, адзыўкі ішлі далёка. Неўгадава. АДЗЫЎЧЫВЫ прым. Чулы, спагадлівы. Ён сіпьна адзьіўчывы: слухае i пьліагаіць. Фасаўшчына. АДЗЕЖА, АДЗЕЖА ж. Адзенне. Былі кублы. Кубел с клёпак, къла дна шырэй, дзве ручкі, крышка, зярнд ссыпалі i адзёжу. Адзёжу, трупкі ў той кубіл клалі. Багданава. Кубіл тожа адзёжу складалі, а сала ў яшчык. Нямойта. Ня дзёжы ні было, нічдга пасля вайны ні было. Заазер'е. Кублы былі дзірывянные, балыыэя, для трубак, складвалі адзёжу. Каралі. Кублы — эта для адзёжы. Дольдзева. АДЗЕРВЯНЁЦЬ зак. Адзеравянець, здранцвець, страціць адчувальнасць. Як вшила з балота, так маё ндгі адзервянёлі. Баравікі. АДЗЁРЖАЦЬ зак. Затрымаць, запыніць. A ў Лук'янаві паліцаяў адзёржалі 1 карду атнялі Запруддзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддыхнўць, аддўхі, адесці, адзавўся, адёў, аттўль, вадў, вядўць, вясндй, гьлавў, душў, жывў, заазере, забёцъ, закуре, карбміслі, кардў, крьсатў, кьбачкдў, кўбел, кўблы, кўбіл, кўрыцы, лукянаві, начдўкі, прыслўхаюся, птўшкі, рўчкі, слўхае, такўю, тамў, трўбак, трўпкі, цялўшка, ідў
7 👁
 ◀  / 426  ▶