Старонка 335
◀ / 426 ▶
ЛАСЯНЁНАК м. Ласяня. У ласіцы адзін ласянёнак бываець. Багданава. ЛАСЯТНІК м. Чалавек, які палюе на ласёў. Лъсятнікі имелі сваю групу. Пожанькі. ЛАТАЦЦА незак. Харчавацца. У мяне дужа латацца німа чым. Нямойта. ЛАТАЦЬ незак. Латаць. Што парвецца, то латалі, то на локцях, то на каленях нада латаць. Фасаўшчына. ЛАТАШЫЦЬ незак. Лупцаваць, біць. Дзеці вужаку як сталі палкъмі лъташыць і забілі. Запруддзе. ЛАТОК м. Латок, жалабок, па якім сцякае вада. С калідора вада па латку сцікла. Каралі. ЛАТАЧОК памянш. Такі лътачок сдзелаюць дзервяны. Багданава. ЛАТОК м. Драўлянае прыстасаванне для хлеба. Сем латкоў прывязуць хлеба на дзве дзярэўні. Апечкі. ЛАТОЧЫНА ж. Паглыбленае месца з вадой, лужа. Там латочына, і въда стаіць. Самсоны. ЛАТРУГА м. Лодар, гультай. Латруга тожа лінцяй. Багданава. ЛАТУШКА ж. Гліняная або драўляная міска. Латушка – тъкая як міска, з гліны. Латушкі вумуроўвълі з гліны. Багданава. Латушка гліняная была, меленькая с крышачкай, блінчыкі складывалі. Дольдзева. І латушкі, і гърлачыкі былі выпаліныя. Былі раньшы латушкі цёмныя з гліны, пъліваныя. Гънчары вазілі гърлачы, міскі, латушкі, гаршкі. Нямойта. У латушках яешню пяклі, гліняныя місачкі былі, белінькія. Каралі. Латушка – эта міска бальшая. Марозаўка. Латушка звалі гліняную міску, сала кладуць, глыбокія. У латушцы сала. Фасаўшчына, Савінічы. ЛАТУШАЧКА памянш. Латушачка – міска гліняная, калі сала тушыцца. Вялікі Азярэцк. 2. Драўляная міска для збівання масла. Такія бальшэя латушкі былі, масла білі. Каралі. ЛАТЫ мн. Жэрдкі, дошкі і пад., якія прыбіваюць на кроквы; латы. Латы, як крышу кладуць, цешуць такія палкі, латы лацяць. Пълацюць дзевяць латаў на адзін бок, дзевяць – на другі. Фасаўшчына. На латы прывязъвалі вяровачкай салому. Серкуці. Кроквы, а на кроквы – латы, рэйкі прыбівалі. Па латых – шыфір. Сукрэмна. Кроквы паставюць і лацюць, латы называліся. Багданава, Алексінічы, Гарадзец, Леснікова. ЛАТЫШЫЦЬ незак. экспр. Аббіраць, грабіць. Калі ты тут латышыш, то я туды не пайду зъ мълаком. Нямойта. ЛАЎКА ж. Лава для сядзення. Лаўка даўней къла сцяны скрось, а каля другой пол. Алексінічы. Лаўка абычна стаяла каля сцяны. Леснікі. Лаўка ў хаці кругом, а стол кала лавак. Фасаўшчына. Лаўкі з нъгамі дзелалі, дзве доскі склеены. Гарадзец. Кала вуліцы лаўка стаіць, думаю вырвуць на Купалле, зняла верх. Запруддзе. Ператкі былі меншыя, а лаўкі скразныя. Лаўка была ў дзярэўні і даўней. Дольдзева. Лаўкі длінные ў хаці стаялі. Марозаўка. Лаўкі сдзелалі са спінкай. Рэчкі. □ На сваёй лаўцы і памерці ня грэх. Ульянавічы. ЛАЎКА ж. 1. Магазін. Схадзі ў лаўку, купі што. Гарадзец. 2. Аўтамагазін. Лаўка ні прышла з хлебам. Каралевічы. Мъгазіна німа, лаўка прывозіць. Кішуроўшчына. ЛАХАНКА ж. 1. Гліняная міска. Лъханка нъ вядро, туды сьмітану събіралі. Гліняныі былі лъханкі, бліны лажылі. Кляпчэва. 2. Драўляная пасудзіна для вады. Лаханка – ета такі цэбарчык, ваду куды зліваюць. Фасаўшчына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 426 ▶