Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
з начы мокрая, гэта, кажуць, ласка па ей хадзгла. Ракаў Засценак. Ласка пабёгла па пдлі. Ласкі ё бёлінькія, сівінькія, а вушкі, як у мьішыны. Чуцькі. Ласка шчакдчыцъ, бёгаіць па кардве. Буй. Гарньстаі, яны i бёленькія, i пълъсастыя — гэта самая ласка. Марозаўка. Як пад ласку, wo прынясёць малака л i тру. Нямойта. ЛАСАЧКА памяти. Каралевічы. ЛАСКА ж. 1. Ласка, пяшчота. С паганымі людзьмі не нада ласкай абхадзщца, тады ўрэт іх ні мяшаіць. Нямойта. Скаціна ласку панімаіць. Кішуроўшчына. Каплю ласкі прыніму. Ульянавічы. 2. Міласць, спагада. Іна ўжо ласку імёіць, хдчыць зайсці ка мне. Каралевічы. ЛАСКАВЫ прым. Ласкавы, пяшчотны. Дачка хорошая, ласковая такая. Багданава. Ласкавы чълавёк i душу вымаіць. Ласкъвы кот да чужих 1дзёг\ъ. Гарадзец. 3 бацькамі будзь ласкавай. Запруддзе. ЛАСКАТАЦЬ незак. Балбатаць, лапатаць. Язык бяс касці, што хдча, тде ласкоча. Багданава. ЛАСКАЦЦА незак. Лашчыцца. Ласкаіцца, як што-нібудзь хочыцъ дзіцёнак. Фасаўшчына. Во сне відзела: прыляцёла дзве птушачкі, дзвероўненькія, шэранькія, я адну - на руку - сама птушачка ласкаецца. Каралевічы. ЛАСКАЦЬ незак. Шкадаваць, лашчыць. Ласкацъ - ёта жалёць. Фасаўшчына. ЛАСКУТ м. Кавалак тканіны. На хрэсьбінах баб абвязваюцъ лоскутом пъдарак даюць — рукі абгррацъ. Нямойта. Ласкут які хто купіць ці што пашытае. Карпавічы. ЛАСТАУКА ж. Ластаўка. Ластаўкірабілі гняздд път крышамі, пьт страхди з гразі круглую, як місачка. Міцюкова. Ластаўкі нізка лётаюць на доги (прыкмета). Багданава, Гарадзец. Еслі ластаўкі сцёлюцца ніска, догич бу'дзщъ (прыкмета). Розмыслава. У хаці водзяцца ластаўкі. Фасаўшчына. Пазбіраў, як ластьука мошак. Серкуці. Ластаўка прыляцёла - хутка пярун загрымщъ (прыкмета). Як ластаўкі нізка літаюць — дошч будзіііь. Чаго яны спускаюгща - усё мошкі ўніс спускаюцца i літаюі{ь. Запруддзе. ЛАСТАВАЧКА памянш. Ластавачак мало зараз. Закур'е. ЛАСТАЎКА ж. Клін у мужчынскіх штанах. У штаны мушчынскія ўстаўлялася ластаўка, a кліныў кофце. Каралі. Ластаукаў гитанох ушывалъся. Запруддзе. ЛАСТАЎКІН прым. Ластаўчын. Ластаўкіна гняздд. Гарадзец. ЛАСТАЧКА ж. Ластаўка. Еслі ластачкі сцёлюцца нізка, значыць доги будзіць (прыкмета). Розмыслава. Еслі памгги нох ці nam пуза ў кардвы праляціць ласточка, то ў малацэ кроў, трэба скрозъ кольца даіць (павер'е). Леенікова. Ластачак німа саўсім. Латыгаль. ЛАСТАЧКІН прым. Ластаўчын. О, гняздд ластачкіна разарыў, будуць табё шэркі. Фасаўшчына. ЛАСЦІК м. Тканіна з гладкім бліскучым верхам; сацін. Ласьцік, гіяпёр сацін называюць. Фасаўшчына. ЛАСЦІКАВЫ прым. Сацінавы. Ласьцікавае плацце — эта хардшае дужа. Фасаўшчына. ЛАСЫ прым. Ласы; той, хто любіць прысмакі, смачна паесці. Ласы чалавёк, прысмакі любіць. Багданава. Ласы - укусна любщъ ёсьці. Фасаўшчына. Калі дзёці [старэйшыя] памёрлі, другім [меншым] дзяцём на Спаса яблыкаў не давалі, кажуць: твая маці была ласая да яблыкаў. Багданава. Абы-штд ня бу'дзщь ёсьці, ласы. Дольдзева
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аднў, будзщъ, будзщь, бўдзіць, бўдзіііь, бўдуць, вўшкі, гйтанбх, дўжа, дўшу, закуре, крўглую, кўпіць, ласкўт, ластьўка, павере, памггй, прынімў, птўшачка, птўшачкі, пярўн, пўза, рукў, рўкі, страхдй, укўсна, хбчыцъ, хўтка, што-нібўдзь
2 👁
 ◀  / 426  ▶