і тады лазінай піравяжуць, піравяжуць і ўсё. Запруддзе. Кійка, дубец, лазіну якую магу даць. Партызаны. Кала лазы прывязала, і яна лазіну есь. Дольдзева. Лазіну пат лапці [падпляталі]. Неўгадава. ЛАЗІЦЬ незак. Лазіць. Лазюць козы па дварам. Ні дзяржаць тожа плоха. Цясішча. ЛАЗНЯ ж. Лазня. Пайдзём у лазню мыцца, венікам так нахвошчымся. Серкуці. Там лазня, там кладовая, хлеў, куратнік, пуня. Нямойта. Баня. У горадзе лазня, ета пра гарацкую. Багданава. У нас раньшы адна лазьня была на ўсю дзярэўню. Дольдзева. ЛАЗОВІК, ЛАЗАВІК м. Майскі жук. Хто гаворыць майскія жукі, а хто – лазовікі. Вясной, у маі месяцы, во тольківісьцяйка мелінькае пъяўляіцца, во лазовікі пъяўляюцца. Набегаісся зь лъзавікамі, аш гудзяць, столькі было. Дольдзева. Як лес раскідуецца, то лазовікі па дрэвах паўвечары лётаюць і гудзяць. Гарадзец. Даўней лазовікі былі, а цяпер німа. Партызаны. ЛАЗОВІК м. Неядомы грыб. Лазовікі лі лазы, лі балот растуць. Неўгадава. ЛАЗОВЫ прым. Лазовы. Лазовый куст нахінуўшыся быў. Багданава. Лапці лазовыя плялі. Дольдзева. ЛАЙБА ж. 1. Параход. Къгда-та лайбы па ёй хадзілі, а цяпер пъзърасло. Міхнава. 2. агульн. эмац.-ацэн. Пра гультаяватага, лянівага чалавека, абібока. Ходзіць, як лайба! [ляніцца працаваць]. Чуцькі. ЛАЙДАК м. Гультай, абібок, лайдак. Лайдак адзін быў, дык яго лайдудам і звалі. Жохава. Лъйдак такі, гуляка. Заазер'е. ЛАЙКА ж. Зневажальная назва сварлівай жанчыны. Калі баба брэшыэцца, лайкай яё завуць. Багданава. ЛАЙНО н. зб. 1. Адзенне. Лайно – гэта адзёжа. Во памыла лайно. Каб лайно скінуў, то путушыў бы [агонь на льнотрасце ў ёўні, дзе трапалі лён]. Заазер'е. Лайно – ета штаны, рубашка. Дольдзева. Сын къля фабрыкі жывець, ні павесіш ні аднаго лайна, шчарнеіць. Нямойта. Мы пранікым лайно пярылі, скуты. Галашчакіна. Лайно пасцеліш, накрыіш крышкай [дзежку]. Карпавічы. Траву свянцонаю паложыш у лайно якоя. Партызаны. 2. Бялізна. Адно лайно пярылі пранікам; лойны перылі; пяць лаён пупярылі. Кавалі. У лугу лайно пъляжыць і станіць белым. Запруддзе. Набёрыш гразі у чугун і туды кладзеш лайно, пылучайцца чорныя плаццікa. Закур'е. 3. Матэрыял. Даюць якое лайно – матэрыял. Запруддзе. ЛАЙТРУГА м. Гультай, лянівец. Лайтруга ты, ні ляжы, ідзі, лянівы. Карпавічы. ЛАКОМСТВА н. Ласунак, смачная страва. На скаварадзе клёцкі папячэш – такое лакомства было на Саракі. Міцюкова. ЛАКОМЫ прым. Смачны. Гэта дзёла лакомае – каробка канфет. Нямойта. ЛАКЧЫЦЬ незак. Шмат піць, спажываць (пра лекі). Тольку сёлетні гот парашкі локчу. Баравікі. ЛАМАНУЦЬ зак. Гучна выбухнуць. Пъклалі круглы шар у агонь, дык ён як лъмануў. Вялікі Азярэцк. ЛАМАНЫ прым. Немясцовы, неэтнічны. Вы чысты беларус – мы ўсе ламаныя. Ульянавічы. ЛАМАТЫ прым. Паламаны, няспраўны, сапсаваны. Далі ламатыя машыны, усё параз'ехалiся. Серкуці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
657 👁