Старонка 276
◀ / 426 ▶
КАРАХВАШКА ж. Брычка, вазок на рысорах. Бургамістр пъсадзіў яё ў кърххвашку і завёз у цюрму. Заазер'е. Бувала ёдзіць на кърхвасцы ў Сённа. Сукрэмна. КАРАЦЕЙ прысл. Карацейшы. Мне кап карацей андарак. Неўгадава. КАРАЦЬ незак. 1. Караць. Мяне бацька кърау за лапці, бо нада нъ бъзары лык купіць. 2. Прасіць, угаворваць. Бацька караіць, каб я ні курыў. Ульянавічы. КАРВАЦЬ, КАРАВАЦЬ ж. Ложак. Кърваці былі раньшы дзірвяныя. Рэчкі. І кърваці ні было, толькі пол. Чуцькі. Гэта кърваці для дзяцей. Баравікі. КАРГА ж. эмац.-ацэн. Пра старую, злую, нямоглую жанчыну. Карга старая, пападзёсся мне! Бяззубая я, карга старая. Дольдзева. КАРГАЧОК м. Хлопчык невысокага росту. Наверна, будзіць каргачок, маленькі, за вушы цягнулі. Партызаны. КАРДОНА ж. Тоўстая цвёрдая папера; кардон. Бяру бальшую кардону і на печ яё кладу, а на яё грыбы дасушываць кладу. Сяргейкі. КАРДОНІНКА памянш. Адзін мушчына ўзяў кардонінку, палажыў маю руку с аднаго боку і з другога і ўвярцеў. Леснікова. КАРДОННЫ прым. Кардонны, зроблены з кардону. Нясуць два кардонных яшчыкаў і кажуць: «У нас чарапы». Вялікі Азярэцк. КАР'ЕР м. Кар'ер. Кар'ер загарнулі, яго ўжэ німа. Жохава. КАРЗІНА ж. Кашолка. Карзіны самі плялі із лазы, а цяпер с провалкі плятуць. Запруддзе. Карзіна круглая, з лазы сплеціная. Каралі. Плялі, ета тъкая лаза расцець, лазовая карзіна. Багданава. Я карзіну на руку, да ўродзе бульбу іду капаць. Савінічы. А тады ўжо пад восінь карзіны пляцець у полі. Партызаны. КАРЗІНКА памянш. Карзінку пъчаў плесці для бульбы. Карзінка – картошку насіць, выбіраць буракі, сеялі і выбіралі с карзіны. Багданава. Із лазы карзінкі плялі. Рулёўшчына, Серкуці. КАРЗІНАЧКА памянш. Хто карзіначкі малінькія браў, раньшы с карзіначкамі хадзілі ў ягады. Багданава. Карзіначка сплеціна для бульбы. Карпавічы. КАРКАВЯК, КАРКАЛЯК м. Кракавяк (танец). Кърхавяк танцавалі, падыспан. Кърхъляк гуляла добра. Багданава. Каркъляк гулялі, падыспан, польку. Марозаўка. КАРКАЗІННЕ н. Жабурынне. Карказінне пускаіць лягушка, дзеўкі мыліся, кап шэрак [вяснушак] на ліцэ ні было. Багданава. КАРКАЦЬ незак. Каркаць. Высока каркаюць вароны – на пагоду, нізу сцелюцца – на дош (прыкмета). Нямойта. Рас вароны каркаюць, будзя дождж (прыкмета). Вялікі Азярэцк. КАРМІЦЦА незак. Здабываць сродкі для пражыцця. Дзе жылі там і карміліся, а нада ш было жыць. Леснікова. КАРМІЦЬ незак. 1. Даваць корм, ежу. Я паўмесіца цілят карміў. Партызаны. Кабаноў, ласеў кормюць. Закур'е. 2. Выкормліваць дзіця сваім малаком. Каторая сіськай корміць, то матка, а калі не – то мачаха. Багданава. 3. Служыць сродкам для пражывання. Зімля карміла. Марозаўка. КАРМОТА ж. Кармленне. Кармота йкая: спару бульбу і яблык мерзлых, пъсяку і кърмбікорму трохху. Гарадок. КАРМУШКА ж. Кармушка. Карові кармушка тъкая, а каню – ясьлі. Каралевічы. Къня карміў с кармушкі. Запруддзе. КАРНАТЫШ м. Прысадзісты, нізкарослы чалавек; каратыш. Карнатыш такі, а во, плячысты. Багданава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 426 ▶