Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ці суправаджаецца сур'ёзнымі памылкамі пры ўстанаўленні семантыкі рэестравай лексемы. Думаецца, што ў тлумачальных лексічных даведніках абагульненне ў адным слоўнікавым артыкуле матэрыялаў з рознай ступенню сінтаксічнай сувязі слоў, a таксама з адлюстраваннем іх ужывання ў прамым ці пераносным або алегарычна-вобразным значэнні - гэта натуральны i запатрабаваны спосаб падачы лексічнай інфармацыі, каштоўны для лексікаграфічных выданняў Пры складанні слоўніка «Мова Сенненшчыны» аўтары таксама выкарыстоўвалі народныя афарызмы як ілюстрацыйны матэрыял па тлумачэнні загалоўнага слова. Народныя афарызмы падаюцца згодна з прынцыпам вылучэння апорнага лексічнага кампанента ў складзе прыказкі ці іншага выслоўя. Спроба складання парэміялагічнага даведніка, угрунтаванага на прынцыпе вылучэння апорнага кампанента ў складзе адметных народных выслоўяў, у беларускім мовазнаўстве была рэалізавана ў выданні «Слоўнік беларускіх прыказак» I. Я. Лепешава i M. A. Якалцэвіч. Акрамя таго, яго аўтары выявілі, што «прыкладна 90 %» прыказак ад іх агульнай колькасці ў названай працы «маюць у сваім складзе кампанент-назоўнік», а таксама «апрадмечаны прыметнік, лічэбнік, займеннік, агульны для многіх прыказак»5. Стварэнне слоўніка прыказак згодна з прынцыпам вылучэння апорнай лексічнай адзінкі ў складзе народнага афарызма засведчыла, што выкарыстанне шматлікіх выслоўяў як прыкладаў па адлюстраванні значэння рэестравага слова не можа быць абсалютна адвольным. 3 улікам сказанага пры ўжыванні прыказак у якасці ілюстрацыі ўкладальнікі слоўніка «Мова Сенненшчыны» падавалі іх у тых слоўнікавых артыкулах, апорны кампанент якіх адпавядаў рэестраваму слову. Але выкарыстанне выслоўяў згодна з прынцыпам вылучэння апорнага кампанента ў іх складзе прывяло да нераўнамернага размеркавання народных афарызмаў у слоўнікавых артыкулах сенненскага словазбору. Улічваючы гэта, а найперш тое, што парэміі - гэта адметныя па сваей семантыцы моўныя адзінкі, афарыстычныя народныя выслоўі ў межах слоўнікавага артыкула вылучаюцца як асобныя ілюстрацыі. 1х статус адлюстроўваецца адсылачным знакам □. Дадзены сімвал быў выбраны адвольна i прыняты ў якасці адзінага агульнага знака, які аб'ядноўвае прыказкі i прымаўкі. Пры такіх выслоўях значэнне звычайна не тлумачыцца, за выключэннем некаторых выпадкаў, у якіх раскрываецца семантыка апорнай лексічнай адзінкі парэміі. Зафіксаваныя ў слоўніку прыказкі i прымаўкі ў якасці дадатку змяшчаюцца ў другім томе ў індэксе выслоўяў. У cnice яны падаюцца на аснове апорнай лексічнай адзінкі, тоеснай рэестраваму ці загалоўнаму слову ў рэестравым радзе слоўнікавага артыкула. э Прадмова // Слоўнік беларускіх прыказак / 1. Я. Лепешаў, M. A. Якалцэвіч. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўвае, сурёзнымі
6 👁
 ◀  / 426  ▶