Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
адзначанага, актуальнасць набываюць словаўтваральныя праблемы. Апошняе не з'яўляецца прадметам аналізу i апісання ў лексікаграфіі, таму разглядаць згаданыя канструкцыі як фразеалагізмы ў складзе слоўнікавага артыкула падстаў не існуе, аднак асаблівасці сінтаксічнай дыстрыбуцыі тут маюць месца. Адносіць выразы тыпу даць штрафу да фразеалагічных адзінак не дазваляе i тое, што кожнае слова ў іх складзе захоўвае сваю семантыку i граматычныя паказчыкі. У слоўнікавым артикуле падобныя апісальныя дзеяслоўна-іменныя звароты падаюцца ў межах рэестравай адзінкі ў адпаведнасці ca ступенню градацыі значэнняў загалоўнай лексемы, займаючы ў артыкуле адно з апошніх месцаў. ДАЦЬ зак.... 11. Шчоўкнуць. Ш чаўчокяк дась, аж ндугалавёзазвішць. Ульянавічы. Як своеасаблівыя ілюстрацыі да загалоўнага слова ў слоўніку выкарыстоўваюцца выслоўі - прыказкі, прымаўкі i інш. У даследчай працы прыказкі, прымаўкі як асобныя афарыстычныя адзінкі не адрозніваюцца. Яны аб'ядноўваюцца пад агульным паняццем «прыказка». Пры аб'яднанні розных, як пакуль яшчэ прынята ў традыцыйнай навучальнай літаратуры, афарыстычных адзінак, якімі з'яўляюцца прыказкі i прымаўкі, мы кіраваліся поглядам I. Я. Лепешава. Даследчык заўважаў: «...каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, уяўляецца найбольш лагічным, апраўданым скасаваць тэрмін прымаўка" як аналаг фразеалагізма i выкарыстоўваць адзіны тэрмін прыказка" для абазначэння народных фразеалагізмаў, якія валодаюць інтанацыйнай i сэнсавай закончанасцю»4. Ужыванне прыказак, іншых адметных выслоўяў у якасці ілюстрацый у тлумачальных слоўніках грунтуецца на пэўных прынцыпах. Аднак пры іх выкарыстанні ў такой ролі існуе, як адзначаюць даследчыкі дадзенай галіны мовазнаўства, шэраг хібаў i недакладнасцей. Абумоўлена гэта тым, што істотная колькасць прыказак выступае ў пераносным значэнні ці мае алегарычны сэнс. У выніку словы-кампаненты ў складзе такіх афарыстычных выслоўяў страцілі сваю першасную семантыку i, адпаведна, не могуць служыць як ілюстрацыі пры перадачы прамога значэння рэестравага слова ў слоўніку тлумачальнага тыпу. Выйсце з гэтай сітуацыі беларускім даследчыкам парэміялогіі бачыцца ў стварэнні тлумачальных слоўнікаў прыказак як асобных спецыялізаваных слоўнікавых выданняў. Такі шлях па раскрыцці i апісанні спецыфікі парэміялагічных адзінак, безумоўна, правільны. Разам з тым цяжка згадзіцца, што ён адзіны i што выкарыстанне прыказак у якасці прыкладаў на ўжыванне загалоўнага слова ў тлумачальных слоўніках прыводзіць да значных складанасцей 4 Прадмова // Слоўнік беларускіх прыказак / I. Я. Лепешаў, M. A. Якалцэвіч. Мінск: Беларуская навука, 2002. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанні, абядноўваюцца, зяўляецца, зяўляюцца, ндўгалавёзазвішць
8 👁
 ◀  / 426  ▶