прыкладаў, тэрміны падаюцца пад спецыяльным адсылачным знакам о. Пад гэтым знакам незалежна ад ступені лексіка-семантычнай самастойнасці слоў, якія іх складаюць, аб'ядноўваюцца ўсе вылучаныя ў якасці асобных абазначальных адзінак састаўныя тэрміны. РАЧНЫ прым. о РАЧНЬІ БЫК. Птушка бугай. Рачны бык, у ягд дзюба длінныя i ny вадзё тырр... гу-гу-гу [такі атрымліваецца гук]. Сянно. М Ы Ш Ы НЫ прым. Такі, як у мышы. I з мышынае едка гарыць лямпачка, капцёлачка. Багданава. о МЫШЫНЫЯ ШАМПІЁНЫ. Неядомыя грыбы, падобныя на шампіньёны. Дуброўкі. Альтэрнатыўныя варыянты з тоесным засведчанаму састаўному тэрміну значэннем бяруцца ў круглыя дужкі. о АШЛАПНОЕ БЯРНО (ШЛАПНОЕ БРАЎНО). Апошняе суцэльнае бервяно ў зрубе. Фразеалагізмы, якія ўжываюцца ў слоўніку, маюць адсылачны знак 0. Гэты сімвал часта выкарыстоўваецца ў беларускай лінгвістыцы. Для захавання ўсталяванай традыцыі ён быў прыняты ў даведніку. Пры фразеалагізмах з валентна абмежаваным значэннем, якія маюць абавязковыя суправаджальныя словы, прыводзяцца словы-суправаджальнікі. Яны пішуцца малымі літарамі, падаюцца перад фразеалагізмам ці пасля яго. 0 расці ЯК ГРЬІБЫ AT ЦЁПЛАГА ДОЖДЖУ. Расці хутка, непрыкметна (пра дзяцей). Растуць тваё дзёткі як грыбы am цёплага дджджу. Вялікі Азярэцк. Структурна пранікальныя кампаненты фразеалагізма афармляюцца з дапамогай дужак наступнага віду . Ужытыя ў словазборы фраземы абагульняюцца ў індэкс, які змяшчаецца ў другім томе выдання. Іх пошук у слоўніку ажыццяўляецца па дамінантным кампаненце ўстойлівага словазлучэння, які суадносіцца з рэестравым словам. Да сінтаксічна звязаных канструкцый у слоўніку не адносяцца словазлучэнні тыпу даць веры, даць штрафу, даць наганяйла. Канструкцыі такога тыпу належаць, як вядома, да ліку праблемных моўных адзінак i па-рознаму падаюцца ў лексікаграфічных дыялектных крыніцах. Вылучэнне іх як сінтаксічна непадзельных адзінак абумоўліваецца тым, што гэтым аналітычным канструкцыям адпавядаюць аднаслоўныя абазначальныя сродкі, накшталт дацъ веры / паверыць, даць штрафу / аштрафаваііь. Наяўнасць у канструкцыях такога тыпу аднаслоўных семантычна тоесных адпаведнікаў дазваляе прыраўноўваць іх да фразеалагізмаў. Але падобны паралелізм існавання, з аднаго боку, сінтаксічных канструкцый, з другога, эквівалентных ім аднаслоўных лексічных адзінак, адлюстроўвае ўзаемадзеянне тэндэнцый аналітызму i сінтэтызму, у якіх увасабляецца спецыфіка словаўтваральных адносін, характэрная для мовы. Прынамсі, у адзначаных словазлучэннях дзеяслова i назоўніка корань назоўніка з'яўляецца базавым намінатыўным кампанентам пры ўтварэнні адпаведнага дзеяслова: дацъ штрафу / аштрафавацъ. Таму ў дадзеным выпадку, як i ў падобных да
Дадатковыя словы
абядноўваюцца, зяўляецца, растўць
4 👁