Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
А ў тых катлах тва варыциа. / Шва варыцца к тром празнічкам, / К тром празнічкам - тром гадавткам (з песні). Баравікі. Калі змест ілюстрацыі меў тоесны ці мала адрознівальны ад выбранага прыкладу характар, а тым самым ілюстрацыі сваім лексічным складам амаль паўтаралі ўжо выкарыстаны запіс, яны не ўжываліся, каб пазбегнуць аднастайнасці i збыткоўнасці матэрыялу. У такіх выпадках адзначаліся назвы населеных пунктаў, дзе слова было зафіксавана. Пры пераліку назваў населеных пунктаў на першае месца пасля прыкладу ставілася назва вёскі, запіс з якой выкарыстоўваўся як ілюстрацыйны. Усе іншыя вёскі, дзе была запісана такая ж лексема, звычайна пералічваліся ў алфавітным парадку. Пры падачы прыкладаў з двух раёнаў пасля вёсак Сенненскага раёна ці назвы раённага цэнтра ўказваюцца населения пункты Чашніцкага раёна. Як рэестравая адзінка ў слоўнік уключаюцца, пра што паведамлялася вышэй, словы, якія не маюць суправаджальных ілюстрацый з-за адсутнасці адпаведнага словаўжывання ў архіўных матэрыялах. Устанавіць дакладна іх значэнне атрымлівалася не заўсёды. Таму семантыка, якая надаецца такім абазначальным сродкам, мае меркавальны характар. Меркавальнасць значэння падобных лексем адзначаецца з дапамогай пытальніка, змешчанага ў круглыя дужкі (?). Прынятае сімвалічнае абазначэнне ставіцца пасля слова. ГВАЛТАНЬКІ прысл. Роспачна (?). Ульянавічы. Пытальнік, заключаны ў круглыя дужкі, выкарыстоўваецца таксама пры існаванні незразумелага ці інфармацыйна недастатковага ілюстрацыйнага запісу. НАУГОЛЬНІК м. Вугольнік; лінейка ў форме трохвугольніка (?). A гёта наугдльнік. Марозаўка. У слоўніку часам сустракаецца адна i тая ж ілюстрацыя. Паўтараюцца звычайна ілюстрацыі, калі ў тэксце ўжытага прыкладу было выяўлена новае слова, не зафіксаванае ў картатэцы як рэестравае, а на адсылачную лексічную адзінку меўся толькі адзін прыклад. У многія слоўнікавыя артыкулы ўключаюцца ўстойлівыя сінтаксічныя адзінкі, якія маюць у сваім складзе ў якасці апорнага кампанента слова, адпаведнае загалоўнаму слову артыкула. Ba ўсіх устойлівых выразах падаецца іх значэнне, адлюстраванае ў пашпартызаванай ілюстрацыі. У слоўніку да ліку сінтаксічна звязаных адзінак адносяцца састаўныя тэрміны, фразеалагізмы. Аднясенне састаўных тэрмінаў да адпаведнай рэестравай адзінкі вызначаецца галоўным чынам анамасіялагічна i залежыць ад характару вылучальнай матывацыйнай прыкметы, якая абумовіла з'яўленне самой моўнай адзінкі. Аднак дасягнуць аднастайнасці ў падачы такіх абазначальных сродкаў аказалася цяжка, таму іх размяшчэнне ў межах слоўнікавага артыкула часам з'яўляецца спрэчным. Як i іншыя сінтаксічна звязаныя канструкцыі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці ілюстрацыйных
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне, зяўляецца
5 👁
 ◀  / 426  ▶