Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
У тых выпадках, калі рэестравай адзінкай выступаюць словы, якія з'яўляюцца назвамі розных традыцыйных свят i прысвяткаў народнага календара, у якасці літаратурнамоўных адпаведнікаў звычайна падаюцца назвы, зафіксаваныя ў энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989). Гэта датычыцца пераважна найменняў, якія дагэтуль не ўключаліся ў найболып вядомыя тлумачальныя слоўнікі беларускай мовы. У сувязі з тым, што многія назвы традыцыйных народных свят адначасова з'яўляюцца i назвамі свят царкоўнага календара, пры адлюстраванні значэння надобных слоў уся інфармацыя, што датычыцца семантыкі народнага i царкоўнага кампанентаў назвы свята, звычайна не ўказвалася. Да звестак гэтай крыніцы ўкладальнікі слоўніка звярталіся таксама тады, калі ілюстрацыі былі адзінкавыя, іх змест невыразным ці ўтрымліваў розначытанні. Значэнне дзеепрыслоўяў па граматычнай форме ўстанаўліваецца на аснове кантэксту. АСТАЎШ ЫСЯ, АСТАЎШ ЫСІ дзеепрысл. Астацца, быць. Карду сем астаўшысі у нашъи дзярэўні. Каралевічы. Былі летам астаўшыся пчдлы. Гарадзец. Згодна з матэрыялам ілюстрацый размяжоўваецца семантыка аманімічных формаў дзеепрыметнікаў i дзеепрыслоўяў, характэрных для мясцовых гаворак. Аднак устанаўленне граматычнай прыналежнасці, дыферэнцыяцыя гэтых дзеяслоўных формаў не заўсёды бясспрэчная з-за невыразнасці прыкладаў ЗАКІПЕЎШЫ дзеепрым. Які закіпеў, кіпіць. Варгдлы — эта кіпятдк, закіпёўшы кіпятдк варгдлы называлісі. Марозаўка. НАПАЎШ Ы дзеепрысл. Напасці, раптоўна з'явіцца. Рак напаўгиы, naмёрла старшына. Нямойта. Словы i іх значэнні забяспечваюцца адным або некалькімі прыкладамі іх ужывання. Парадак размяшчэння прыкладаў пераважна адвольны, ён не суадносіцца з месцам слова ў рэестравым радзе. Першымі ставіліся, як правіла, тыя ілюстрацыі, якія найболын поўна раскрываюць сэнс слова. Пры наяўнасці вялікай колькасці прыкладаў на адно i тое ж значэнне слова ажыццяўляўся адбор ілюстрацыйнага матэрыялу. Але ілюстрацыі, якія мелі інфармацыйна-пазнаваўчы характар, а таксама з'яўляліся запісамі маркіраванага тыпу (прыказкі, прыкметы, прыгаворкі i інш.), звычайна падаваліся ў слоўнікавым артыкуле. Прыналежнасць ілюстрацыі пэўнаму народна-літаратурнаму моўнаму жанру - праклён, пагаворка, прыкмета i інш. - абазначаецца адпаведнай жанру адсылачнай паметай. Яна бярэцца ў круглыя дужкі (). Аднак такія паметы вылучаюцца пераважна ў тых выпадках, калі зафіксаваны асобна i не з'яўляюцца істотнай часткай прыкладу. Іх дыферэнцыяцыя мае ўмоўны характар. Пры выкарыстанні ў якасці ілюстрацыі да рэестравага слова песеннага тэксту ці прыпеўкі радкі ў вялікіх па памеры песнях-прыкладах аддзяляюцца адзін ад аднаго з дапамогай сімвала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, зяўляліся, зяўляюцца, кардў, напаўгйы, нашъй
7 👁
 ◀  / 426  ▶