Старонка 176
◀ / 426 ▶
ДЗЯТЛІНА, ДЗЯЦІЛІНА ж. Дзяцеліна, канюшына (расліна). А гэта клёвір дзікі, дзятліна, дзяціліна. Заазер'е. Кунюшына ёта, а хто дзятліна скажыць. Алексінічы. Дзятліну накосіш на пожні. Самсоны. Зь дзятліны пчолы бяруць. Кляпчэва. ДЗЯТЛІНКА памянш. Белая дзятлінка драбней, а красная большая. Кавалі. ДЗЯЎБАЦЬ, ДЗІЎБАЦЬ незак. 1. Дзяўбаць, дзяўбці. Дзяцел у лесі дрэва дзяўбець. Каралевічы. Бульба згніла, і птушкі німа чаго дзіўбаць. Міцюкова. Куры дзяўбуць усё, і ёршыкуў. Проста дзікая курыца, дзіч, а гетыя спакойные, з рук будуць дзіўбаць. Вялікі Азярэцк. 2. Выдзёўбаць чым-н. Вуллі былі із дзерава, дзіўбалі стамескай. Багданава. 3. Стукаць чым-н. Што ты там дзяўбеш мълатком ці тъпаром? Нямойта. 4. Есці патроху. Ідзеш і дзяўбеш гэту булку. Запруддзе. ДЗЯЎЧОНКА ж. Дзяўчынка. Малая дзяўчонка была ў мяне, дзяцёнык. Багданава. Я прыехала сюды яшчэ дзяўчонкай. Міцюкова. Яна б мне і палы падцёрла, дзяўчонка. Дольдзева, Самсоны. ДЗЯЎЧОНАЧКА ласк. Тъмара с дзяўчонъчкай пъшла. Багданава. ДЗЯЎЧУРЫЧКА ж. Ласкавы зварот да дзяўчыны. Схадзі, дзяўчурычка, вады. Запруддзе. ДЗЯЎЧЫНА, ДЗЕЎЧЫНА ж. Дзяўчына. Дзяўчына бъльшая ўжо. Партызаны, Марозаўка. Я ў вакоп з дзяўчынъй пабегла. Неўгадава. Сеннінская дзеўчына, чаму ш ні знаіш. Партызаны, Вялікі Азярэцк. Мама захварэла, памерла, асталося пяць дзяўчын. Закур'е. □ Гадуй дзяўчыну, рыхтуй пярыну. Запруддзе. ДЗЯЦЕЛ, ДЗЯЦІЛ м. Дзяцел. Дзяцел астаецца на зіму, ён у дупле. Леснікова. Шэры дзяціл стукаіць у дзерава. Багданава. Дзяціл ёсь і цяпер. Буй. ДЗЯЦЁНАК, ДЗІЦЁНАК м. Дзіця. Содзюць дзяцёнка на кажух лахматы, каб быў багаты. Ложуць хлеб і грошы, і бумагу, і карандашы. Што возьмець, тады ужо тое і будзіць. Запруддзе. Век ні дась дзяцёнку. Кішуроўшчына. І нъ дзяцёнка скажуць: татъчка мой роднінькій і нъ бацьку. Міцюкова. Дзіцёнък ні къцянёнък. Дзе б атдыхнуў дзіцёнак, дак усё к старым едуць на помач. Запруддзе, Заазер'е, Самсоны, Фасаўшчына, Ульянавічы. На хутарах жылі, дзяцёнкаў дванаццаць. Дуброўкі. Як спужайіцца дзіцёнък, то тамыцька бабы вады бяруць. Закур'е. ДЗІЦЯНЁНАК памянш.-ласк. Сяджу адна з тым дзіцянёнкам. Запруддзе. ДЗЯЦЁНЫШ, ДЗЯЦЁНУШ м. Маладая істота звера або птушкі. Вавёрчын дзяцёнуш на ветку скок. Багданава. У буцяна пары, толькі пары. Еслі будзіць пяць яец, то ён ці яйцо скініць, ці дзяцёныша свайго. Нямойта. ДЗЯЦІНЫ, ДЗЯЦІННЫ прым. 1. Дзіцячы; які мае адносіны да дзяцей, належыць дзецям. Можа сыйдуцца, памірьцца, дзяцінны бацька будзе. Багданава. Гэта дзяцінья койка. Рэчкі. Дзе дом дзяціны, там і престарэлыя. Серкуці. 2. Які мае адносіны да дзятвы, чарвы. Буць трутні, буць чаърва дзяцінная, матка [пчаліная] ад дзяцей нікуды не пойдзіць. Вялікі Азярэцк. ◊ ХАЙ ТАБЕ ДЗЯЦІННЫ РОЗУМ. Прадраканне не развівацца разумова. Свякроўка мая гаворыць: «Калі цябе ругаюць, ты толькі скажы: хай табе дзяцінны розум». Багданава. ДЗЯЦЮК м. Дарослы хлапчук, хлопец. Ты ўжо дзяцюк. Запруддзе. ДЗЯЧЫЦЬ незак. Раіць, казаць. Свякрова мне дзячыла, што ні бярыся ні разу за цела, а то знак будзіць у дзяцёнка. Чуцькі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 426 ▶