ДЗІЧКА ж. Бародаўка, нарасць. Дзіч, дзічка – эта адно і тожа. Запруддзе. Калі дзічкі на насу – дзікая мяса, то матка шыла у Каляды (павер'е). Чыстацёл [каб] дзічкі выводзіць ім. Вялікі Азярэцк, Фасаўшчына. Чыстацёл можна ад усяго, мáшся этым сокам када дзічкі [на руках]. Заазер'е, Сукрэмна. Дзічкі выкусъўвалі цыркуны. Серкуці.
ДЗІЧКА ж. Дзікая груша. Дзічка пасоджана нъ гародзі. Вялікі Азярэцк.
ДЗІЧЫНА, ДЗІЧЫНА ж. зб. Дзічына, дзікія звяры. Ўсякая дзічына у пушчы була. Дзічыны ў лесі многа було. Багданава.
ДЗІШАВЫ прым. Танны, недарагі. Дзішъвая гарэлка была любая. Запруддзе.
ДЗУГ-ДЗУГ-ДЗУГ выкл. Выразна, ціха стукнуць. Дзуг-дзуг-дзуг – у вакно. Савінічы.
ДЗЫН-ДЗЫН выкл. Перадача гукаў удару званочкаў. Калакольчыкі – дзын-дзын. Ульянавічы.
ДЗЮ-ДЗЮ-ДЗЮ выкл. Выгукі, якімі падзываюць свіней. Свінню клічуць: дзю-дзю-дзю. Вялікі Азярэцк, Фасаўшчына. 2. Выгукі, якімі падганяюць свіней. Еслі гоніш парсюка, гаворыш дзю-дзю-дзю.
ДЗЮБА ж. зневаж. Нос. Так піў, што дзюба ссінеіць. Міцюкова.
ДЗЮБКА, ДЗЮПКА ж. 1. Дзюба. Дзюбкай курыца дзяўбецца. Курыца дзюпкай дзяўбець, па-руску клёў. Буй. Дзюбпка у куры. Дзюпка – дзяўбець птушка. Багданава. Дзюбпкай клюець зярно пятух. Розмыслава. Сарока ў дзюпку яйцо – і пыънісла. Сянно, Вялікі Азярэцк, Серкуці. 2. Рот. Вады ў дзюпку уліла гусіне. Каралевічы.
ДЗЮХ-ДЗЮХ выкл. Выразна, ціха стукнуць. Чуем у вакно: дзюх-дзюх кто-то. Савінічы.
ДЗЮШКА-ДЗЮШКА выкл. Выгукі, якімі падзываюць свінню (парася). Як уцячэць свіння, заву да сябе: дзюшка-дзюшка. Розмыслава.
ДЗЯБЕЛЫ, ДЗЮБАЛЫ прым. 1. Крэпкі, дужы. Дзет быў дзюбалы, крэпкій, сам рубіў, сам імшыў. Міцюкова. Дзет быў такі дзюбалы, харошы. Кішуроўшчына. 2. Дужы, агрэсіўны. Стоіць усёрдзіць – яна дзеўка дзябелая, дасць. Ульянавічы.
ДЗЯВОСТВА н. Дзявоцтва. А гета шчэ дзявоства, як дзяўчынай была. Нямойта.
ДЗЯВОЦКІ, ДЗЯВОЧЧЫ прым. Дзявочы. Хай будзіць дзявоцкая фамілія. Баравікі. Дзявоччае фамілі я ні знала. Багданава.
ДЗЯВОШЧЫНА ж. Дзявоцтва. У маей дзявошчыне ета было. Гарадзец.
ДЗЯГА ж. Рэмень, папруга. Дзягъю табе як дам. Багданава. Дзет, я ні найду твае дзягі. Фасаўшчына.
ДЗЯГНО н. 1. Страва, прыгатаваная з канапель. Патаўчэш, расцярэш вадой жмыхі тые, зварыш, цыбуліну, трошкі пасаліць, і дзягно. Ракаў Засценак. Дзягно с къанапель, перамелюць, мука есць, замешваюць. Розмыслава, Запруддзе, Кляпчэва, Рэчкі, Чуцькі. 2. Страва з варанага канаплянага малачка. Дзягно варылі с кънапель, малачко такое беленькае. Багданава. Дзягно – смітана такая, таўклі, варылі каноплі, збіралі пену перад полымем, дужа смашная. Марозаўка. Дзягно варылі: таўклі каноплі, злівалі мълако, з мълъка варылі дзягно. Пъставіць варыцца, станіць ускіпаць, збіраіць зверху, зноў варуць і збіраюць. Яно пахучае, блины мъкалі. Дзягно дзельлі с кънапель, таўклі каноплі, змувалі мълако, з гэтъга мълъка варылі дзягно. Кішуроўшчына, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Каралі, Партызаны, Рэчкі.
76 👁