ДЗІСЯНЦІР м. Дэзерцір. Нас пашчытаюць дзісянцірамі. Вялікі Азярэцк.
ДЗІСЯТНІК м. 1. Манета вартасцю дзесяць капеек. Адзін тут дзісятнік забыў, пірашчытаў і назат прыйшоў. Партызаны. Ныъбрала дзісятнікаў ныъ ўлазіны. Запруддзе. 2. Кіраўнік рабочай групы. Ён дзісятнікам быў. Розмыслава.
ДЗІСЯТЫ прым. Дзясяты (клас сярэдняй школы). Ці дзісятую кончыў сёліта ці будзіць канчаць, алі дома. Ракаў Засценак.
ДЗІТВАРА н. зб. Дзеці, дзетвара. Там дзітвара, тожа гандлююць. Запруддзе. Збярэцца дзітвъра і паелі бандзёшкі тэя ны Сыракі. Партызаны, Гарадзец.
ДЗІЎБАНУЦЬ зак. Дзяўбнуць. Пятух зразу дзіўбанёць, а тады крыламі б'ець. Мянюцева. Дзе дзіўбануць што шпакі. Чуцькі.
ДЗІЎБАНЫ дзеепрым. Выдзеўбаны. Каромысла с плечкамі дзіўбанае, с калодзізя ваду носюць. Каралевічы.
ДЗІЎБАЦЦА незак. Дзяўбаць, дзяўбці. Яна пойдзіць яйцы збіраць, а пятух – дзіўбацца. Нямойта.
ДЗІЎЧАНЁШКА ж. Дзяўчынка. Была дзіўчанёшкуй, то зрэб'е прала. Неўгадава.
ДЗІФЦЕРЫЙ, ДЗІФЦЕРЫТ м. Дыфтэрыя. Дзіфцерый – у сабе воздуху ўзяць не можыць дъчка. Затапіла я шчыт, масла разагрэла цёпла-цёпла, мёду і дала выпіць. Нямойта. Дзіфцерыт у яе быў. Гарадзец.
ДЗІЦЯ н., ДЗЕЦІ мн. 1. Дзіця. Хай вам бог дасць, каб вашы дзеці так асталіся! Запруддзе. Маім дзяцём трыпкача ні пупыдала, я ня біла. Каралі. Дзіцям – дзецкі падход. Каралевічы. Дзяцём трэба дорага плаціць за хату. Ат пуду загъварвала дзіцём [дзецям]. Дзяцём там [на тым свеце] ні даюць яблык. Арэшніку там було многа, то нашчыпім, а тады зімой дзелім дзяцём. Партызаны. Глядзіце, вы ня йдзіце к дзіцям. Вялікі Азярэцк. Матка яе на пенсіі па дзіцях. Розмыслава, Чуцькі, Закур'е, Неўгадава. 2. Птушаня. Граза як ударыла, елку зламала, дзяцей буцяноў пабіла. Нямойта.
□ Малый дзіця спаць не даець, ад бальшога сам не заснеш. Забор'е. □ Малыя дзеці – малыя гора. Нямойта. □ Што хата без дзяцей, што ногі без лапцей. Каралевічы. □ Дзяцей гадуй – торбу гатуй. Марозаўка. □ Ні радзіў – ні дзіця, ні гудуваў – ні слуга! Багданава. □ Дзе многа нянек, дзіця бяз носа. Буй, Нямойта. □ Якая матка, такая дзіцятка. Гарадзец.
ДЗІЦЯНЁ н., ДЗІЦІНЯТЫ мн. 1. Дзіця. А воўк ззаду дзіцянё схапіў. Партызаны. 2. Птушаня. Дзіціняты буцяна пабілісі [бурай заваліла елку з гняздом]. Нямойта.
ДЗІЦЯТАЧКА н. Ласкавы зварот да асобы. Яны, дзіцятъчка, ня хочуць кароў дзіржаць. Було, дзіцятъчка, грыбоў многа летысь. Чуцькі.
ДЗІЦЯТУХНА ж. Ласкавы зварот да дзіцяці. А мъя ты дзіцятухна. Міцюкова.
ДЗІЧ ж. Бародаўка, нарасць. Дзіч на руцэ вырасла. Дзіч, дзічка – эта адно і тожа. Запруддзе. Дзічы на руках бываюць. Гарадзец. Дайжа па руках дзічы былі, пасадзіць кап цвыркуна, каб дзіч выеў. Калі дзічы на руках, адуванчыкі выціскаюць. Багданава. Дзічы на руках некаторыя вывязывалі. Нямойта. Трава была нападобіе як укроп, малако ідзець, ім змазвалі дзічы. Нямойта, Ракаў Засценак.
ДЗІЧ ж. зб. Дзічына, дзікія звяры. Дзічы ёсь троху: алень, къбан, козы ёсь. Марозаўка.
ДЗІЧ ж. Дзікі, пужлівы. Проста дзікая курыца, дзіч, а гетыя спакойныя, з рук будуць дзіўбаць. Вялікі Азярэцк.
75 👁