КАСТЫ ЛІ мн., К АКТЫ ЛЬ м. 1. Апора для чалавека пры хадзьбе; мыліца. На кастылях ідзець, атнялі нагу. Гарадзец. У той xaifi i цяпёр стаіць кактыль. Закур'е. Часам форма адзіночнага ліку назоўнікаў прыводзіцца, калі найменне, якое ў літаратурнай мове ўжываецца ў множным ліку, у мясцовай гаворцы мае паралельную форму адзіночнага ліку. ГРЫ М О ТЫ мн.9 ГРЫ М ОТА ж. Грымоты, гром. Як грымоты, хто кідаіць каліва купальный травы ў печ, у жар. Мянюцева. Узнялася грымота, спаліла дзве хаты. Запруддзе. Таксама захоўваюць форму множнага ліку загалоўныя словы, якія часцей выступаюць у ёй у традыцыйным дыялектным маўленні. Гэта пераважна назвы дробных прадметаў. КАСЦЯНКІ мн. Касцяніцы (ягады). У нас ё чарніцы, сунігіы, бруснты, маліны, кьсцянкі, журавіны, дурніцы, жавіны. Кавалі, Заазер'е, Сяргейкі. Словы, зафіксаваныя ў ілюстрацыях толькі ў множным ліку, звычайна не пераўвасабляюцца ў форму адзіночнага ліку. БАНДЗЁЖ КІ мн. Від абрадавага печыва. Нь Сьракі бандзёжкі пяклі. Партызаны. САСУТКІ мн. Ледзяшы. Дзёцірвуць сасуткі. Багданава. Множналікавыя назоўнікі з мэтай адрознення іх ад традыцыйна ўжывальных слоў у форме множнага ліку суправаджаюцца наметай толькі. ВЯЧОРКІ толькі мн. Вячоркі. Вячоркі сабіраюциа скакаць, a супраткі — прасці. Партызаны. Стылёвыя паметы ў слоўніку ўжываюцца абмежавана. Яны падаюцца толькі ў тых выпадках, калі тлумачэнне слова не дазваляе падкрэсліць яго спецыфікі. Выбар паметы, як правіла, вызначаецца аўтарам. Аднак для намінатыўных адзінак тылу торба, карова, цяльпук, сарока i да т. п., якія з'яўляюцца характарыстычнымі назвамі асобы, выкарыстоўваецца запіс эмац.-ацэн. Гэта намета мае абагульняльнае, уніфікаванае значэнне, яна, зразумела, не перадае ўсіх тонкіх адценняў, уласцівых словам падобнага тыпу, але дазваляе пазбегнуць суб'ектыўнага падыходу пры ўжыванні такіх традыцыйных адсылачных запісаў, як абразл. (абразлівае), зневаж. (зневажальнае) i інш. У слоўнікавых артыкулах адлюстроўваюцца ўсе зафіксаваныя значэнні адназначных i мнагазначных слоў. Размеркаванне значэнняў мнагазначных слоў мае пераважна ўмоўны характар, але спачатку падаюцца асноўныя, першасныя значэнні, a потым іншыя (пераносныя, метафарычныя, экспрэсіўныя, эмацыяльна-ацэначныя i інш.). Кожнае значэнне мнагазначнага слова вылучаецца арабскімі лічбамі i ілюструецца тэкставымі прыкладамі. Семантыка значнай часткі слоў раскрываецца праз адпаведныя эквіваленты літаратурнай мовы. Пры гэтым выкарыстоўваецца адзін ці некалькі сінонімаў
Дадатковыя словы
заазере, закуре, зяўляюцца, нагў, сабіраюцйа, сасўткі, субектыўнага
10 👁