Граматычная характарыстыка слова ў слоўніку ўключае яго прыналежнасць да той ці іншай часціны мовы, якая адзначаецца адпаведнай паметай. Выкарыстаныя паметы не маюць адрознення ад агульнапрынятых у cyчасных лексікаграфічных працах (гл. спіс скарачэнняў). Калі словы, уключаныя ў рэестр, належаць да адной i той жа часціны мовы, маюць аднолькавы марфемны склад, аднолькавую семантыку, але адрозніваюцца родавай прыналежнасцю, яны падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах. КАДУЎБ м. Драўляная бочка. Кадуўб i даўбёка - адно. Фасаўшчына. КАДУЎБА, КАДАЎБА ж. 1. Драўляная бочка. Кадуўба. Вялікі Азярэцк. КАДАЎБАЧКА памяти. У кадаўбачку высыпіш муку. Багданава. 2. Глыбокая яма з вадой, у якую ўстаўлялася драўляная бочка. Пан выкьпаў кадьубу, i бочку ўставіў, дзе крыніца. Вялікі Азярэцк. ЛОПУХ м. Лопух (расліна). Лопух, ён вяснди пёрва на дварэ ждутым цвіціць. Фасаўшчына. ЛОПУХА, ЛАПУХА, ЛАПУХА ж. Toe ж. Самай ранняй вяснди лопуха зацвітаіць на балоці. Запруддзе. У самастойныя слоўнікавыя артыкулы афармляюцца таксама рэестравыя адзінкі з аднолькавым родам, складам марфем i семантыкай, але адрозныя па прыналежнасці да тыпу скланення. Ш ЕЙ, ІН Ь ж. Напасць, насланнё. Іней така бальшая - на скот бываець падзёж. Інь большая ў аўгусце — цяжка людзям, падзёж ската. Каралевічы. ІН ЕЯ ж. Toe ж. Інея — ці да Мікдлы — цяжасцъ людзям. Каралевічы. Пры адлюстраванні ліку назоўнікаў маюць месца некаторыя асаблівасці. Так, зрэдку ў рэестравы рад побач з формай адзіночнага ліку ўключаюцца назоўнікі ў форме множнага ліку. Такія лексемы падаюцца ў тых выпадках, калі пры ўтварэнні формы множнага ліку засведчаны некаторыя адрозненні ад формы адзіночнага ліку. ПІСКЛЁНА К ж, П ІС К Л ІН Я ТЫ мн. Кураня, кураняты. I пісклёнка, / гусёнка дзёржым, i кожному дай. Вялікі Азярэцк. Сын ca Шклова пісклінят прывёс. Серкуці. КАЛЯСО «., КА ЛЯСЫ мн. 1. Кола. Запалюць калясо, пойдуць у жыта, вясёла было. Алексінічы. Калясьі трактора палілі на Купала. Багданава. Як рэестравыя словы ў форме множнага ліку падаюцца пераважна назоўнікі, якія абазначаюць парныя прадметы. РУ КА ВЩЫ мн. Рукавіцы. Рукавіцы звязала красівыя. Заазер'е. С Е РП мн. Вушкі пад шыяй у свіней. Сёргі пат барадой у свінёй вісяць эта хорошая парода. Багданава. Аднак калі назоўнікі, якія абазначаюць парныя прадметы, маюць нейкія граматычныя асаблівасці ці адметныя выпадкі фанетычнай рэалізацыі, то ў рэестравы рад уключаецца i запісаная форма адзіночнага ліку
Дадатковыя словы
вясндй, ждўтым, заазере, кадьўбу
9 👁