НЯКОЗНАЯ прым. Някотная. Лётась не кацглася кьза, была някдзная. Багданава. Месца субстантываваных прыметнікаў як рэестравых адзінак вызначаецца іх характарам. Калі яны зарэгістраваны як самастойныя адзінкі з уласцівым ім значэннем, то афармляюцца ў асобны слоўнікавы артыкул з адлюстраваннем іх роду як адпаведных назоўнікаў. Калі суіснуюць прыметнік (i іншыя тоесныя па ўжыванні словы) i ўтвораны ад яго субстантываваны прыметнік, апошні ўключаецца ў склад слоўнікавага артыкула, загалоўным словам якога з'яўляюцца прыметнік, дзеепрыметнік, займеннік. АСІМ ІНАТАРСКАЯ ж. Злучны пункт, памяшканне, дзе праходзіць штучнае асемяненне жывёлы. Да кацёльнай тут была асімінатьрскья. Мянюцева. ДАРМАВЫ, ДАРМАВОЙ прым. 1. Бясплатны. Лес тады дармавы быў. Нямойта. 2. н. Бясплатнае, дармавое. Яны сагласяцца на дармавде. Міцюкова. Слоўнікавы артыкул можа складацца як з аднаго загалоўнага слова, так i з некалькіх. У адзін рэестравы рад аб'ядноўваюцца словы, якія характарызуюцца адметнымі нерэгулярнымі чаргаваннямі зычных i галосных (ці з'явамі лексікалізаванага характару рознага тыпу), маюць змененую гукавую або марфемную структуру (ускладненую, спрошчаную, рэдукаваную, інакш кажучы, трансфармаваную ў параўнанні з агульнавядомай формай такога слова), перадаюць розныя варыянты адаптацыі чужамоўных слоў i інш. Уключаюцца сюды i лексемы з рэгулярнымі фанетычнымі чаргаваннямі. Загалоўным словам у такіх артыкулах выступае нарматыўны абазначальны сродак пры яго наяўнасці, пры адсутнасці - найбольш характэрны для гаворак варыянт. КСЦІЦЬ, ХСЦІЦЬ незак. Хрысціць. У нас ксцШ дзяцёй, вазілі к папу. Міцюкова. A іньі ня хсцілі дзяі[ёй, баяліся. Буй. КУНІЦА, АКУНІЦА ж. Куніца. Куніца тожа маленькая, такдга цвёта, як вавёрка, шэрая. Акуніца ў лёсі водзіцца. Багданава. ФРАНТОН, ФРАЙТОН, ФРАНТОР, ФАРТОН м. Франтон. Франтоны ёта ў канцы дома, даскамі зашываюць. Нямойта. Стрыжы на фрайтоне гняздо злёпяць. Вялікі Азярэцк. Франторы рабілі ў хатах. Алексінічы. У хаце канёк, фартдн, атліў. Запруддзе. ЁСЦЕКА, ЁСЕЦЬКА, ЁСІТКА, ЁСІКА незак. Ёсць, маецца. Сколькі прыказак ёсьцека. Ульянавічы. Насщь ёсецька: дочкі доруць [сваё адзенне]. Неўгадава. Такія грыбьі ёсітка, мы йіх завём мышакі. Вялікі Азярэцк. Калі ёсіка пастройка, вазглі, у ёўні вазілі лён. Карпавічы. У адным слоўнікавым артыкуле абагульняюцца i акцэнталагічныя варыянты слоў: БАЛА Ц ІН А, БА ЛО Ц ІН А ж. Балота, лагчына. Патапёнскі мох балаціна такая. Гарадзец. Дзе балоціны, то лты во такія. Леснікова
Дадатковыя словы
абядноўваюцца, вбдзіцца, дбруць, зявамі, зяўляюцца, франтбры
6 👁