Матчына слова. Спроба слоўнічка некаторых рэгіянальных гаворак (2011). В. Л. Мілкоўскі

 ◀  / 39  ▶ 
з Полаччыны (П). Значную колькасць слоў занатаваў i я асабіста ў Баранавіцкім, Нясвіжскім, Уздзенскім раёнах. Многія нашы слоўцы, як пабачыце, могуць падацца сёння як бы не да месца. Але трэба памятаць, што якое жыццё - такія i казкі, a якія казкі такія i словы. Значыць, слоўнік такі, якое было наша жыццё; слоў з яго не выкінеш, нават калі б i хацеў. Праз гэтую мову можна вывучаць былое. Трэба сказаць, што слоўнічак маёй маці не скончыўся. Бо я паранейшаму ўспамінаю яе гаворку, якая, мусіць, ніколі не выветрыцца з памяці: вось што значыць сваё, роднае, кроўнае, захаванае ў душы. Але, мусіць, не хутка з'явіцца важкі працяг выдання. Таму прапаную чытачам збіраць такія вось словы-карцінкі ад людзей i ад сваіх бацькоў. Як я зразумеў, беларускага моўнага багацця ў народзе вельмі шмат. A ў m a p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца
7 👁
 ◀  / 39  ▶