Матчына слова. Спроба слоўнічка некаторых рэгіянальных гаворак (2011). В. Л. Мілкоўскі

 ◀  / 39  ▶ 
натуральную. Але з гадамі, з нашым сталеннем, матчына мова неяк нечакана стала для нас вельмі цікавай, падалася нават арыгінальнай. Разумею, гэта адбывалася таму, што мы на сваей працы вымушана прызвычайваліся да іншай мовы. А вось жа ў маці, якая жыла ў вёсцы, такога быць не магло. Яна тым самым i дапамагала зберагаць спрадвечны скарб беларусау. Так складвалася ў жыцці, што мая маці, Аляксандра Мікітаўна Дземідовіч, жыла ў розных кутках Беларусі: Уздзенскім (нарадзілася ў вёсцы Стальбоўшчына), Баранавіцкім (жыла ў вёсцы Скарчэва), Нясвіжскім (вёска Студзёнкі) i іншых раёнах, дзе вучылася i потым працавала, куды ездзіла следам за мужам-службістам. Апошні час жыла ў Докшыцкім (пасёлак Бягомль). Мабыць, таму моўны слоўнік, прыдбаны ёю за шмат дзесяцігоддзяў з многімі блуканнямі па Беларусі, на мой ногляд, вельмі багаты. Многія словы, праўда, ужо рэдка сустракаюцца ў гаворках, але маці часам вельмі дарэчы, трапна, красамоўна іх скарыстоўвала - як бы не гаварыла, а малявала карціну. Некаторыя словы яна нават прыдумвала сама або памятала ад свайго бацькі Мікіты Данілавіча i маці Анастассі Антонаўны, таксама некалішніх мастакоў" на выразы. Шмат слоў я чуў i ад іншых людзей. Гэтыя словы - як свежы струменьчык крынічнай цуд-вады. Я даўно збіраю такія слоўцы (што i ўсім раю). 3 цягам часу назбіралася ўжо больш за паўтысячы такіх пацеркаў", бо не-не ды i занатоўваю слоўца-другое ці прыпамінаю даўнейшую гаворку маці. I мусіць, гэтаму не будзе канца. У слоўнічку пераважна даю тлумачэнне словам. A ў цяжкіх выпадках пададзены i прыклады, каб больш трапна адзначыць іх асаблівасць. Часам, калі гэта ўвогуле мне не паддаецца (я не філолаг), змяшчаю толькі прыклады ўжывання слова. Варта сказаць, што некаторыя прыведзеныя тут словы з іншымі значэннямі не ўжываюцца. У слоўніку чытач можа сустрэць i слова, якое я ніяк не змог патлумачыць. ГІра шмат якія словы не памятаю, дзе яны пашыраныя, а вось у дакладных выпадках памячаю іх літарамі Б, Д, H, У - Баранавіцкі, Докшыцкі, Нясвіжскі, Уздзенскі раёны, дзе гэтае слова (было) пашырана. Прыведзена таксама некалькі слоў, ужывальных у Капыльскім раёне (з наметай К). Я запісаў іх ад сваёй жонкі Яўгеніі Мікалаеўны Еўсючэня, якая нарадзілася i доўга жыла ў вёсцы Руднае i мае там шмат радні. Мой сябра Леў Палыкоўскі з Віцебшчыны таксама даслаў некалькі слоўпацерак, якія знайшоў" на Віцебшчыне (B). Цікавыя слоўцы даслалі мне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 39  ▶