Матчына слова. Спроба слоўнічка некаторых рэгіянальных гаворак (2011). В. Л. Мілкоўскі

 ◀  / 39  ▶ 
ж здараецца інакш, дык гэта здаецца пародыяй i ўжо зусім іншае ўзгадваецца пры гэтым: не маці над калыскай малодшай сястрычкі с суслай ці ля печы с чапялёю, не ўласнае дзяцінства i не любыя сэрцу аж да яго трымцення краявіды, а нешта чужое, халоднае i абыякавае да цябе. Хто памятае сваю маці, хто згадвае, як яна гаварыла, той працягвае жыць разам з ёю. Хто не адракаецца ад роднай мовы - не губляе ніколі ў душы сваіх бацькоў; адрачыся ад іх - ганьба i вялікі грэх. Бог напэўна запытае, чаму пагрэбаваў дадзенай Ім мовай, зганіў, збэсціў Яго дарунак. За сваё жыццё я так i не прызвычаіўся гаварыць па-іншаму. Толькі ў вялікім гурце, пры чужых" гавару на языке", міжволі, неўзамет для сябе блытаючы яго ca сваёй гаворкай, i, канешне, з адпаведным акцэнтам. I нярэдка нядобра дзіўлюся з тых, хто лёгка шпарыць" інакш, чым я, i ніколі не зайдрошчу ім. I ў сям'і гавару на той мове, што жыве ва мне здаўна, якую ўзгадавала i зберагла для мяне маці... Аднойчы чуў па радыё ў выкананні спевака Іосіфа Кабзона нашу песню "Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы..." ў перакладзе на рускую. Можна паважаць гэтага спявака за яго голас, за ўменне падаць песню. Але на гэты раз я не атрымаў поўнага задавальнення i яшчэ раз упэўніўся: кожная мова прыгожая па-свойму i нельга нішто без страт перакладаць з адной мовы на іншую, а тым болын песню. Дарэчы, больш ніколі не чуў згаданага музычнага твору ў такім выкананні. Сёння не ведаць сваёй мовы, не перадаць яе нашчадкам - i смешна, i грэшна. Бо нічым чужым яе не заменіш без таго, каб не згубіць нешта сваё. Чужое для нас - не заўсёды прывабнае, якое б дасканалае яно ні было. I, да таго ж, яно бывае няўдзячным, вераломным, бо выціскае з ужытку карэннае наша. I мы павінны берагчы тое менавіта сваё, што робіць нас людзьмі сярод іншых. Не губляцца сярод усіх, а іменна вылучацца; народ, як i чалавек, павінен быць не столькі часткай агульнай масы, колькі самім сабой, існаваць як асоба, народ-асоба. Толькі гэта прыдае яму значнасці, гонару i павагі ад іншых. Шмат тых, хто збярог i зберагае нашу мову. Іх нават вельмі многа. Гэта тыя, што сёння гавораць толькі па-беларуску. Гэта i тыя, што колісь гаварылі на ёй, - нашы шматлікія продкі. Яны некалі карысталіся роднымі словамі, а рускую мову звычайна не ўжывалі. Больш таго, урэзалася ў памяць, як вясковая жанчына сароміла рускамоўнага "гарадскога гультая": "Не крыўляйся, гавары добра". Не ведаю, як чужыя мацяркі, а мая маці скарыла нас, сваіх дзяцей, гаворкай. Яшчэ малалеткамі мы ўспрымалі яе мову як належную
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
8 👁
 ◀  / 39  ▶