Матчына слова. Спроба слоўнічка некаторых рэгіянальных гаворак (2011). В. Л. Мілкоўскі

 ◀  / 39  ▶ 
УТрадмова Думаю, марнае пытанне: ці ёсць на свеце мова, лепшая, больш ласкавая i мілая, чым матчына? Ёсць больш, так бы мовіць, музычныя, як, напрыклад, малдаўская, іспанская ці італьянская. Маюцца больш pacпаўсюджаныя мовы. Адным словам, ёсць вартасці ва ўсіх мовах. Той жа кітаец ці в'етнамец ніколі не скажуць, што іх мовы горшыя. Бо пяшчотней, пасвойску цяплейшай, чым родная, канешне, няма. I не можа быць такой, якая больш адмыслова стасавалася б іменна да цябе. Ад маці першай пачуў самыя прыгожыя словы на свеце, бо як інакш яна магла пагаварыць са сваім дзіцём. Яны i сталі на ўсё жыццё дарагімі. Прыгадаеш іх цяпер - i ўсплывае ў памяці матуля. Вось яна пасярод той даўняй хаты, у якой ты з'явіўся на свет i правёў першыя доўгія гады свайго жыцця, а цяпер там, можа, ніколі ўжо не будзеш. Згадваеш родную з яе клапатлівай увагай да цябе i ўсяго твайго, з яе пастаяннай дабрынёй. Усплываюць у памяці дзяцінства, юнацтва, якія назаўсёды засталіся для цябе значнымі, добрымі i пажаданымі, як i бацькі. I дзе б потым ні жыў, у якім асяродку ні круціўся", цудоўныя словы з басаногага маленства ўжо не могуць пакінуць цябе. Калі ж у каго яны забываюцца ці выціскаюцца іншымі, дык гэта, думаю, тое ж самае, што забывацца пра маці, пра тое, як яна ўглядалася праз акенца, чакаючы дахаты стомленага цябе, як хавала на вячэру смачнейшы кавалачак толькі для цябе, як была заўсёды рада пагаманіць з табою. Вымавіш спаконвечныя словы, якія некалі гаварылі яны, што складаюць добрую частку тваёй душы, дык потым, як пасля шчырай малітвы, уяўляецца тое, што колісь было вакол цябе ў самыя лепшыя моманты твайго жыцця, быццам бачыш зноў перад сабою беларускае асяроддзе. Калі выпадкова ўсё ж завітаеш у якую-небудзь вёсачку, дык бывае, што яшчэ нікога не сустрэну на вулачцы, а ўжо чуеш", як тут усё гаворыць" на нашай мове. Чуеш" быццам музыку, што вось перад табою ніякая не ізба, а хата, не крыльцо, а ганак, не авін, закут, а падпавегка, хлеў, свіронак. Чужыя словы, я гіадмеціў, тут, у беларускай вёсцы, зусім не гучаць". Ніякі кляйнкінд, бэбі, бімба ці рэбёнак не заменяць немаўлятку, таксама як пэрфум, дуфт або аромат не замесцяць водар. Boдар сенажаці! Водар мядовы! Ці можна сказаць лепей, смачней"! Душа тут адгукваецца на кожнае стрэчнае i вызваньвае" ўсё іменна так, як гаварыў колісь ты сам, вольна жывучы на ўлонні роднай прыроды. A калі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ветнамец, зявіўся, сустрэнў
8 👁
 ◀  / 39  ▶