СТРАХАЛЮДДЗЕ – страхоцце. В.
СТЫДАЦЦА – саромецца.
СУГНЕЙ – негаваркі, невысокі ростам, падазроны ў паводзінах.
СУКЕРДА – (ласкава-асуджальн. пра дзяўчынку).
СУМЕЦЦА – засумнявацца так, што доўга не ведаць, як быць.
СЧАКАЦЦА – змучыцца чаканнем.
СЦІНГАННЕ (г – выбуховае) – зборкі ў жаночай вопратцы.
СЦИШНА – страшна.
СЦЯЛЕЖЫЦЬ – гл. Падцялежыць.
СЦЯХАЦЦА – жахацца ад страху.
СЫЙДЗЕМСЯ, СТУКНЕМСЯ ГОРАМ АБ ГОРА, ДЫ І РАЗЫЙДЗЕМСЯ.
СЫЗМА – (лаянк. пра жанчыну).
СЭДАС – сядзіба. Б
ТАЙБА – (лаянк. пра жанчыну).
ТАКВЕЛЯ БЯДЫ – такой бяды, бяда невялікая – Таквеля бяды, калі возьме і не аддасць. У
ТАМКА, ТАМАКА, ТАМАЧЫ – там.
ТАРАБАНІЦЬ – нясці, цягнуць нешта грувасткае, якое нават можа моцна грукатаць.
ТАРНАВАЦЬ – цягнуць, несці, везці цяжкае, вялікае. – Тарнуе на базар, там не прадасць – тарнуе назад.
ТАЎЛУЙ – (лаянк.).
ТВАРЫЛА – лаз, люк у склеп, пограб.
ТРАНДЗІ – шмат якіх-небудзь непатрэбных “трапак”, што толькі займаюць месца.
ТРАХАМУДДЗЕ – адно якое-небудзь прыстасаванне з мноства (для фізічнай працы). Б
ТРУХТА – невысокая поўная, але жвавая жанчына.
ТРЫНДЗЕЦЬ – многа гаварыць аб чымсьці нязначным. – Прышла і трындзіць тут ледзь не гадзіну.
78 👁