РЫХТЫК – вельмі падобны (пра чалавека).
РЫШТУНАК ВЯЛІКІ – многа падрыхтоўчай, папярэдняй работы.
САБАКІ КРЫВІ НЕ ПАП'ЮЦЬ – (пра жорсткую бойку; пра сумеснае сварлівае жыццё).
САБАКАР, САБАЧНІК – той, хто любіць сабаку ці выгульвае яго. Д
САЙМІКАВАЦЬ – радзіцца з аднадумцам(і), каб нанесці шкоду непрыяцелю.
САПСЕЦЬ – састарыцца ў адным і тым жа стане. – Ён і не ажэніцца, так і сапсее адзін.
САРАМАТНІК – бессаромны. У
СЕЛЯДЭРА – сырадэля. Б
СІЛЯЎКА – хваравітая на выгляд дзяўчына.
СІМПАМПОНЧЫК – (ласкавы зварот да дзіцяці).
СІНЮШНІК – хваравіты, дрэнны на выгляд чалавек.
СІЎЧЫК – (ласкавая мянушка дзіцяці).
СКАПАВАЦЬ – добра абдумаць і зразумець.
СКЛЮД – вялікі нос (у чалавека).
СКРЫПАЦЬ(ЦА) – штораз выходзіць і заходзіць.
СЛОЦЬ – сырое надвор'е, восеньская або як восеньская непагадзь. Б
СЛУЖКА СЛУЖЦЫ – ПАНУ ТРАСЦА.
СЛЮВЯДА, СЛЯВЯДА – размазня.
СМЕХ-ПАДЭРВА – стан, калі доўга смяюцца, рагочуць, аж заходзяцца. У
СМОЎЖЫК – (ласкавае звяртанне да дзіцяці).
СОМ – негаваркі чалавек. – Прыйшоў, ды й сядзіць, як сом: ні слова, ні паўслова.
СПАПЯРЭСЦІЦЬ – стукнуць палкаю, каб добра «прыстала», праз усю спіну.
СПУКАЦЦА – скончыць сваё жыццё. – З'ехаў у Сібір, там ён, дурань, хутка і спукаецца.
СПЭНДЗІЦЬ – украсці.
СТАЎДУР, СТАЎДЫР – (лаянк.).
84 👁