РАСКАВЯЛІЦЬ – знянацку нанесці сабе моцную рану. – Раскавяліў нагу сякераю, цяпер вось ходзіць раскірэкаю.
РАСКЕПА, РАСКЕПАЎКА – бесталковы чалавек, якога падманулі, абабралі або які «ўмудрыўся» што-небудзь згубіць.
РАСКІДАЦЦА – нарадзіць дзіця. – Суседская маладзіца ўчора раскідалася – хлопчык.
РАСКІРЭКА, РАСКІРЭХА – чалавек, які нязвыкла ступае хворую нагою, кульгае.
РАСКОЛ – малы, малады, але ўжо, як бандыт.
РАСПУСЦІЦЦА, ЯК СТАРЭЧАЯ ПУГА – даць волю сабе, рабіць як жадаеш, не гледзячы на іншых, не па іх густу.
РАСПУСЦІЦЬ НЮНІ – разжаліцца, расплакацца; здрэйфіць, не праявіць патрэбнай цвёрдасці (пра мужчыну).
РАСТАПЫРЫЦЬ ХРАПЫ – раззлавацца.
РАСХЛЯБЕСЦІЦЬ – расчыніць поўнасцю дзверы; расшпіліць адзенне на сабе ў холад. – Глядзі ж, не расхлябешчвай паўшубкі, бо вельмі золка на дварэ.
РАСХРАБУСТАЦЬ – разбіць, растаптаць, раструшчыць (шкляное).
РАСТРУХАН – непрыбраны, з растрэпанымі валасамі, неакуратны ў вопратцы чалавек.
РАСФУФЫРАНАЯ – разадзетая, расчырванелая, з размалёваным тварам адначасова (толькі жан.род.).
РАСШАЛОПАЦЬ – зразумець нарэшце якую-небудзь грамадскую з`яву ці тое, што трэба зрабіць. – Ён так і не расшалопаў, хто за каго.
РАСШАЛЫГАЦЬ – раскалываць, разварушыць, расхістаць (не пра зуб).
РАХТАЦЬ – доўга і гучна рагатаць. – А што ім ходзіць: збяруцца разам ды рэхчуць.
РАЧКАВАЦЬ – дбайна прыбіраць у хаце з вялікай натугай, у поце чала.
РОВАР – веласіпед. Б
РУБЕЦ – дзябёлы гультаяваты дзяцюк. У
РЫДВАН; ЯК РЫДВАН – таўсматы, чырванашчокі мужчына-здаравяк; расчырванелы пасля фізічнай працы, ад спякоты ці з холаду.
78 👁