ТУРКІ, БАРКІ І ЧОРТАВА БАЛОТА АБЫЙШОЎ – доўга недзе хадзіў, блудзіў, забрындаўся і стаміўся. П
ТУГАКА, ТУГАЧКІ – тут.
ТЭЖ – таксама. Б
ТЭЛЬБУХ – вялікі жывот; чалавек з тоўстым жыватом.
ТЭСКАЦЬ – несці нешта патайное, ды неаднаразова. – Што ён там усё цэлы дзень тэскае? Б
УВАЖАЙ! – Ацані свае сілы, магчымасці! – Ну ўважай: калі зможаш, дак зрабі.
УВАРЫЦЦА – моцна спацець.
УВАВУЛІЦЬ – даць вельмі шмат куды-небудзь ці каму-небудзь (звычайна грошай).
УВАЧАВІДНЕ – увачавідкі.
УГАЛЯЛЯШЧЫЦЬ – заплаціць занадта вялікую суму грошай. – Ну, колькі ўгаляляшчыў за гэтае барахло?
У ДАЎГУ, ЯК У ВЯНКУ (ШАЎКУ) – мець вялікі доўг як бы на ўсё жыццё.
УЗВАЖЫЦЦА – намерыцца што-небудзь рабіць, пачаць нарэшце дзейнічаць. – Пакуль ён узважыцца, дак будзе позна. Ляпей я сама...
УЗДЖАБУРЫЦЦА – нарэшце ўзлезці, з вялікім намаганнем, ускарабкацца на што-небудзь; узабрацца на тое, на што не трэба.
УКВАГОНІЦЬ – запэцкаць вопратку ці рэч. Б
УКВЭЙЗАЦЬ(ЦА) – запэцкаць(ца). Б
У КРАКУ – не адпавядае таліі. Прыгожая спаднічка, але крыху зацесная ў краку.
УКУНДЗЁБІЦЬ – упарадкаваць, навесці парадак у чым-небудзь. К
УЛУКАТКІ – ісці ў той і іншы бок, як п'яны ці насамрэч п'яны. – Вонь твой ужо ідзе ўлукаткі: вароты адкрывай, бо ў веснічкі не пападзе.
УМІНАЦЬ – есці вялікі кавалак з жаднасцю. – Твой ледзь дакрануўся, а мой дак добра ўмінаў.
УПАР – негаваркі і ўпарты чалавек, з якім не дагаворышся і які не пагодзіцца ні з кім. У
УПРАЎЧЫ – Вось упраўчы: усюды ўлезе, усё яму ведаць трэба.
92 👁