Старонка 25
◀ / 39 ▶
НАБАТАЖЫЦЬ – абы як накласці (ў торбу, мяшок), каб потым нязручна і цяжка было падымаць і нясці. К НАБРАЦЦА, ЯК ЦЯЛЬПУК – моцна напіцца спіртнога. НАВАЛАЧ – насланнё. НАВАЛКА – навалачка. НАГАВАРЫЦЬ ДЗЕСЯЦЬ БОЧАК АРЫШТАНТАЎ – многа сказаць з толкам і без толку. Б НА ГЕРГІ (г – выбуховае) – на плечы. – Вазьмі хлопчыка на гергі! НАЕДАК – Для мужчыны гэта не наедак, так можна і ног не пацягнуць. НАКАЛБАЦІЦЬ – размяшаць, раскалаціць. – Сёння трэба вось мачанку накалбаціць. К НАЛЕГЧЫ, НАСЕСЦІ – Ты ўжо налегла (насела) на гэтыя туфлі, хутка іх спляжыш. НАЛІВАХА, НАЛІВЭХА – тоўсты хваравіты чалавек, ледзь шоры цягае. НА МАГУЛІНКУ – гл. Магулінка НАМУРЗАЦЦА – наесціся, напіцца, часта чужога, дарэмнага. НАМЭНДРЫКІ — шлеі-сетка пры хамуце; надзяваюцца на спіну каня, каб воз не наяжджаў на яго пры з’ездзе з узгорка. Б НА ПАКІНЬ – Ну і зрэзаліся ж суседкі з-за курыцы – зрабілі адна адну на пакінь. НАПІРАЦЦА – добра наядацца. НАПІЦАВАЦЬ – поўна накласці, набіць чымсьці торбу, мяшок. НАПРАМІЛЫ БОГ! – (вокліч якога-небудзь вялікага пажадання). – Я ж яе прасіла напрамілы Бог, а яна так і не прышла, каб дапамагчы. НАПУГАЦЦА – многа напіцца вады, малака і г.д. НА РАЗБОР ШАПАК – напаследак, са спазненнем. – З’явіўся ў магазін на разбор шапак, і яму цукру амаль не дасталося. НАРЭЗАЦЦА – наесціся да адвалу; многа выпіць спіртнога. НАСАБІРАЦЦА – наесціся сяго-таго пакрыху. – Трохі насабіраўся? Больш не будзеш есці? НАСЛАНОЕ, НАСЛАННЁ – нечаканая, часам стыхійная, напасць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 39 ▶