Старонка 26
◀ / 39 ▶
НАТАНДЭТ – абы як. – Ну, хто ж так робіць – натандэт? Ушкай, дай я... НАТАХТЭРЫЦЬ – напакаваць паўнютка торбу, сумку, мяшок. – Во натахтэрыў сам для сябе – ледзь падняў. К НАТРУБІЦЦА – добра пад'есці. НАТУХТЭРЫЦЦА – наесціся. К НА УРЛЯП – у вырай. – Вось і жоравы ляцяць на урляп. Б НАЎПРЫЦЯМКУ – у прыцямку. НАХРАПАМ – з настырнасцю. – Ён такі, што даб'еццца свайго – возьме нахрапам. НАШАТЫРЫЦЬ(ЦА) – натапырыць(ца) вушы, поўсць, насцярожыцца; раззлавацца (пра сабаку). К НА ШЭНДЫ-БРЭНДЫ – на абы-што. – Вось распусціла грошы на шэнды-брэнды і нічога добрага не купіла. НЕДАВЯРАК – недаверак. НЕДАЛЭНГА (г можа быць выбуховым) – недарэчны з выгляду і па паводзінах, «недароблены». НЕДАЛЯГАЦЬ – хварэць, дрэнна адчуваць сябе. – Нешта яму недалягае, бо даўно не есць і ўсё мосціцца, каб легчы. НЕДАТКНЁНТЫ – ганарлівы чалавек, які не церпіць кпінаў і заўваг. Б НЕ ЗНАЙСЦІ СКУТКУ – не мець спакою; не дабіцца толку ў справе. НЕЙК, НЕК – неяк. НЕ ПРАСЫХАЦЬ – Не выходзіць з запою. – Сусед дак амаль тыдзень пье, не прасыхае. НЕ РУШ! – Не чапай! Б НЕРУШ – (вельмі шмат пладоў на дрэве, грыбоў ці ягад у лесе). НЕ ШМАНАЦЬ – не разумець і таму не звяртаць ўвагі. НЁШ НЕ, НЯВОШ НЕ, НЯГОШ НЕ, НЯОШ НЕ – няўжо ж не. НІ СЦЯ-ЛЮБЯ – абы як, без асаблівай ахвоты, прыхільнасці адносіцца да каго-небудзь ці да працы. НІ ЎЦЯЦЬ НІ ЎЗЯЦЬ – няма нічога. – Дома цяперака пуста, ні ўцяць ні ўзяць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 39 ▶