Старонка 24
◀ / 39 ▶
МАЗГАЎНЯ (г – выбуховае) – дурнаватая галава. – Ну і "зварыла" ж твая мазгаўня... У МАЙТКІ – порткі. У МАНАТКІ – невялікі ўласны скарб. Н МАРСЯНУЦЬ – шпурнуць, штурхнуць. – Не лезь да бацькі, ён заняты, бо як марсяне... МАСЛЯК – размазня. Б МАТЛЫГАЦЦА – хістацца, хадзіць у бакі (пра чалавека). МАТОЦЫК – матацыкл. МАТЫКА – матыга; няўдалы чалавек, які нічога не можа добра зрабіць. – Нейкі матыка: стане што рабіць – зломіць, скруціць, парве ці згубіць. МАТЭРКА – дзяўчына, маладая жанчына невысокага росту (лаянк.). МАХАЦЬ – быць падобным у некаторай, невялікай ступені. – Хлопчык такі прыгожанькі, па мацяру махае. МАХНУЦЦА – схадзіць, з'ездзіць куды-небудзь і пабыць там нядоўга. – Махніся ў магазін: можа, хлеб ужо прывезлі. МАЦАК – моцнае фарбаванае яйка на вялікдзень. МАШЭНЯ – непрыгожая, нікім не паважаная жанчына (пагардл.). МІТУСЬ – паміж. – Мы ляжам па бакох, а ты кладзіся мітусь. МУЛА, МУЛАВАТЫ – негаваркі, някемлівы мужчына (ад: мул). МУЛЯЦЬ(ЦА) – хацець штосьці сказаць ці зрабіць, ды не асмельвацца. МЫШКАВАЦЬ – думаць, як знайсці ежы, каб хоць сёння накарміць сям'ю; час ад часу хадзіць жабраваць. МЭНЧЫЦЦА – мучыцца з кім-небудзь пры сумеснай рабоце, жыцці. – Як яна ўжо з ім, гэтым вытлукам, мэнчыцца, дак ня дай Бог нікому! - Б МЭЦАЦЬ – мацаць (жанчыну). МЯШАЙ, БАБА, ЖУР – неразбярыха, вэрхал. МЭША – Гл. Машэня. НА АДЗІН КАПЫЛ – што-небудзь шаблоннае, аднолькавае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 39 ▶