ЛАТРУГА – прайдзісвет і вымагальнік.
ЛАФА – вельмі добрае самаадчуванне ці як пасля добрай справы; амаль што кайф.
ЛАХАДРЭЙКА – бядняцкая ці паношаная верхняя вопратка.
ЛЕДЗЬ ШОРЫ ЦЯГАЕ – ледзьве ходзіць, ледзь жывы (пра чалавека).
ЛЕЗЦІ СМАЛОЮ – прыставать да каго-небудзь; настырна патрабаваць свайго.
ЛІСАФЭТ – веласіпед. У
ЛОПАЦЬ – есці, моцна прагаладаўшыся.
ЛУГ – сумесь цёплай вады з попелам замест мыла для мыцця галавы, каб потым валасы лёгка расчэсваліся. У
ЛУПЕКА, ЛУМПЕКА – (лаянк.).
ЛЬГА – можна (супрацьлеглае: нельга). Б
ЛЭБУС – (зняважлівае і ў той жа час лагоднае пры звароце да падлетка). Б
ЛЭМЗАЦЬ – неахвотна, ледзь-ледзь скубсці траву (пра карову). У
ЛЭПАЦЬ – хапаць у абдымкі.
ЛЮБІВАЕ МЯСА – мяса без лою, сала.
ЛЯГАРЫ – дзве доўгія палкі для пераносу капы сена. У
ЛЯДАКІ, ЛЯДАЧЫ, ЛЯДАШЧЫ – шкоднік. У
ЛЯЖАЦЬ АБЛОГАМ – ляжаць у ложку, доўга не ўстаючы, ад моцнай хваробы.
ЛЯПЕЙ – лепей.
ЛЯПЯК – тоўсты непаваротлівы хлопчык-непаўналетак. К
ЛЯРВА – таўсматая дзяўчына, жанчына не вельмі прыстойных паводзін.
МАГУЛІНКА – імгненне (без прыназоўніка не ўжываецца). – Але ж каб хоць на магулінку заснуў: усё плача і плача.
МАДЫГАВАЦЬ (г – выбуховае) – прыдумваць, як выйсці са складанага становішча.
МАЖДЖЭР – вялізазны і, як здаецца, небяспечны чалавек. Б
МАЖНАЯ (БАБА) – відная сабою, ростам і постаццю (жанчына).
80 👁