КРАМПАВАЦЦА – пераадольваць немач, хваробу, бяду. – Хоць і цяжка жывецца, але трэба крампавацца.
КРАХМАЛОЎКА – верашчака. В
КРЫЖАВАЦЬ – разразаць на часткі спіленае дрэва.
КРЫЙ БОЖА! – Ня дай Бог! (больш эмацыян.).
КРЫЧМА КРЫЧАЦЬ – моцна крычаць, спадзеючыся, што цябе пачуюць дзесьці людзі; галасіць, знаходзячыся ў вялікай роспачы. – Хочацца крычма крычаць ад такой жызні.
КРЭМЗАЦЬ – пісаць, маляваць (груба).
КУДЫ ВАРОНЕ НІ ЛЯЦЕЦЬ, УСЮДЫ Г. КЛЯВАЦЬ.
КУЛЬБАЧКА(І) – церассядзёлак (частка конскай збруі).
КУМ КАРАЛЮ – чалавек, які вельмі добра ўладкаваўся ў жыцці, які нікога не баіцца; цёпла, дабротна апрануты. Б
КУНАТЫ – пышна кучаравы. К.
КУНДЫШЫЦЦА – варушыцца, падымацца з ложка; нешта рабіць, ледзь варушачыся. К
КУРДУПА – невысокага росту жвавы чалавек. Н
КУХМЭРЫЦЦА, КУШМЭРЫЦЦА – корпацца, поркацца па гаспадарцы; гатаваць страву на сям'ю.
КЭГАЦЬ – ледзьве хадзіць і ледзь рабіць.
КЭПСАЦЬ – абы-як рабіць.
КЭЎГАЦЬ – няўмела расціраць, церці па паверхні.
ЛАБАЙДАК – лайдак.
ЛАБЕЦ – канец, капут каму-небудзь ці чаму-небудзь. Б
ЛАГАНІЦЬ – многа бесперапынку гаварыць бессэнсоўна і зычна. У
ЛАДЫ – Добра. Згодны. O'key. Б
ЛАЖГАЕД – (лаянк. пра мужчыну). У
ЛАЙБА – веласіпед. Б
ЛАНДРЫНКА – колішняя прыемная на смак карамелька. Б
ЛАСКАТАЦЬ – вельмі гучна гаварыць і разам з тым смяяцца ледзь не на ўсё поле ці ваколіцу.
ЛАТВЕЙ, ЛАЦЬВЕЙ – хутчэй, праворней. У
79 👁